ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

28.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лаўроў запатрабаваў тлумачэнняў з нагоды ЗРК Раtrіоt на расійскай мяжы

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў запатрабаваў ад ЗША і Польшчы тлумачэнняў адносна размяшчэння ў польскім горадзе Маронг батарэй зенітна-ракетных комплексаў Раtrіоt.

Паводле слоў Лаўрова, у МЗС не да канца разумеюць, для чаго трэба размяшчаць "ваенныя аб'екты, ваенную інфраструктуру ў непасрэднай блізкасці ад межаў Расійскай Федэрацыі". "Разлічваем, што нейкія выразныя тлумачэнні прагучаць", — заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства РФ.

Украіна раздумала ўступаць у НАТА

Украіна не мае намеру ўступаць у НАТА, заявіў міністр замежных спраў краіны Канстанцін Грышчанка ў чацвер на паседжанні 11-й Міжведамаснай камісіі па пытаннях каардынацыі дзейнасці органаў выканаўчай улады ў сферы знешніх адносін. Паводле слоў міністра, Украіна будзе працягваць развіваць свае адносіны з НАТА, але пытанне пра членства ў альянсе здымаецца з павесткі дня.

"Менавіта такі падыход больш за ўсё адказвае сучаснаму становішчу спраў", — заявіў міністр ў чацвер у Кіеве. Ён адзначыў, што ідэя членства Украіны ў альянсе не карыстаецца падтрымкай большасці ўкраінцаў і дэструктыўна ўплывае на эфектыўнасць знешняй палітыкі дзяржавы. Паводле апошніх апытанняў, больш за 50% украінцаў выступаюць супраць членства краіны ў альянсе.

У Стаўрапалі загінула 7 чалавек, паранена 42

Колькасць ахвяр тэракту ў Стаўрапалі, які адбыўся ў сераду ўвечары побач з Домам культуры і спорту, узрасла да сямі чалавек — у чацвер раніцай сканала яшчэ адна пацярпелая.

Паводле апошніх звестак, тры жанчыны сканалі на месцы выбуху; яшчэ чацвёра, у тым ліку дзве няпоўнагадовыя дзяўчынкі, атрымалі траўмы несумяшчальныя з жыццём, і медыкам у рэанімацыі не ўдалося іх выратаваць. Нагадаем, выбух прагрымеў 26 мая каля 18.45. Спрацавала выбуховая прылада, закладзеная на даху летняй кавярні ў 15 м ад уваходу ў канцэртную залу. Ёсць версія, што спрацавалі дзве выбуховыя прылады: апроч бомбы на даху таксама падарваўся аўтамабіль, прыпаркаваны каля Палаца прафсаюзаў.

Тэракт быў здзейснены за 15 хвілінаў да пачатку канцэрта дзяржаўнага ансамбля танца з Чачні "Вайнах — легенда Каўказа".

У Францыі пачаліся страйкі супраць пенсійнай рэформы

Па ўсёй тэрыторыі Францыі пачаліся страйкі ў знак пратэсту супраць павелічэння пенсійнага ўзросту, паведамляе Аssосіаtеd Рrеss.

Акцыі пратэсту праходзяць у некалькіх гарадах, найбольш масавая маніфестацыя запланавана прафсаюзамі на ўсходзе Парыжа. Страйкі ўжо прывялі да сур'ёзных затораў на дарогах, затрымак авіярэйсаў, а таксама да адмены заняткаў у шэрагу школ.

Пра маючае адбыцца правядзенне пенсійнай рэформы ўрад краіны заявіў напярэдадні. На колькі менавіта гадоў плануецца павялічыць пенсійны ўзрост, міністры пакуль не ўдакладняюць. Зрэшты, праведзенае раней сацыялагічнае апытанне паказала, што дзве траці насельніцтва краіны супраць нават мінімальнага павышэння з 60 да 62 гадоў. Улады заяўляюць, што павелічэнне мяжы пенсійнага ўзросту дазволіць павялічыць памеры выплат для пенсіянераў.

На Актобарфэсце падаражэе піва

Традыцыйная літровая кружка піва "Mаss" на Актобарфэсце ў 2010 годзе падаражэе на 2,46 працэнта, яе кошт складзе ў сярэднім 8,65 еўра. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на афіцыйную заяву гарадскіх уладаў Мюнхена.

У вялікіх павільёнах кошт "Маса" будзе вагацца ў межах 8,7-8,9 еўра. У маленькіх піва можна будзе набыць танней — за 8,3 еўра. Летась у вялікіх залах піва ішло па 8,5-8,6 еўра, а ў павільёнах паменш — па 8,1 еўра.

Замова месцаў на свяце таксама некалькі падаражэе. Наведвальнікам прыйдзецца аплаціць мінімальную порцыю. У вялікіх залах у залежнасці ад даты, часу сутак і размяшчэння кошт будзе складаць ад 20 да 80 еўра на чалавека. Аднак вялікая частка месцаў будзе прадавацца па 27 еўра. Наведвальнік атрымае пры гэтым палову кураня і дзве літровых кружкі піва. У 2010 годзе Актобарфэст пройдзе з 18 верасня па 4 кастрычніка. Гэта юбілейны год, у якім будуць святкаваць 200-годдзе фэсту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лаўроў запатрабаваў тлумачэнняў з нагоды ЗРК Раtrіоt на расійскай мяжы Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў запатрабаваў ад ЗША і Польшчы тлумачэнняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика