Фестываль народнага яднання. 21.by

Фестываль народнага яднання

08.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Фестываль народнага яднання.

Гродна зноў збіраў шматнацыянальную сям’ю Беларусі на свята.

З розных куткоў краіны і замежжа на VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур з’язджаліся госці. Такога размаху свята народнага яднання яшчэ не ведала. Адных толькі артыстаў прыехала восемсот, адгукнуліся на запрашэнні прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Рэспублікі Беларусь, гарадоў-пабрацімаў Расіі, Польшчы, Францыі, Літвы, Германіі. У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш чым трох дзесяткаў нацыянальна-культурных аб’яднанняў, гасцей запрашалі на 28 падворкаў.

Тры дні Гародня, якая прадстала ў нацыянальным суквецці, гуляла і спявала. Гістарычны цэнтр старажытнага горада на Нёмане ператварыўся ў адзіную канцэртную пляцоўку. Патрэбна было толькі некалькі крокаў ступіць, каб перанесціся з рускага падворка, дзе ногі самі ў скокі прасіліся, на цыганскі, дзе душу кранала пявучая гітара. Пахі нацыянальнай грузінскай кухні не дазвалялі абысці гэты падворак. А калі завітаў туды, дык і вачэй нельга было адвесці ад захапляльнага нацыянальнага танца. Потым падворак украінскі, татарскі, беларускі, літоўскі, польскі, яўрэйскі... Пабываўшы на ўсіх 28, разумееш, што лепшага ці горшага тут няма і быць не можа, таму што на кожным з іх жыве душа народная, якая ўвасобілася ў самабытнай культуры і традыцыях. “Фестываль з чалавечым тварам”, — так назвалі гэтае свята нездарма. Менавіта на яднанні, людскасці яно заснавана, таму і жыве, з году ў год набіраючы ўсё большы размах.На гэты раз адкрыццё фестывалю, які за 14 год значна пашырыўся, арганізатары вымушаны былі перанесці з Савецкай плошчы на стадыён “Нёман”. Але нават самая вялікая спартыўная арэна горада не змагла змясціць усіх жадаючых туды трапіць. Па водгуках тых, каму пашчасціла, Гродна сустрэў фестываль на высокім узроўні. А такога феерверку, які размаляваў неба адразу над стадыёнам і над Савецкай плошчай, дзе таксама сабралася ў той вечар шмат людзей, Гродна яшчэ не бачыў. Урачыста і ўзнёсла прайшло адкрыццё фестывалю. Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык зачытаў прывітальнае пасланне на адрас фестывалю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гродзенцаў і гасцей шчыра віталі губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра, мэр Гродна Барыс Казялкоў, прадстаўнік Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь Шоле Сафаві.Адным імгненнем праляцелі тры святочныя дні. Незадаволеным святам, напэўна, застаўся толькі той, хто не змог на яго трапіць. Відавочна і тое, што гэты фестываль, месцам правя-дзення якога невыпадкова абраны прыгранічны Гродна, яшчэ раз пацвердзіў, што ў шматнацыянальнай сям’і Беларусі —  згода. І гэта традыцыя моцная. Дарэчы, папулярнасць Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, якая разышлася далёка за межы краіны, навяла арганізатараў на думку арганізаваць у Беларусі яшчэ адзін фестываль — культур беларусаў замежжа. Як паведаміў журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, ужо ў канцы чэрвеня плануецца пасяджэнне кансультатыўнага савета беларусаў замежжа, дзе будзе абмеркавана гэтае пытанне. Хутчэй за ўсё, гэты фестываль, да якога далучацца ўсе рэгіёны, будзе прымаць Мінск. А Гродна, безумоўна, пацвердзіў званне культурнай сталіцы традыцыйнага, восьмага па ліку фестывалю, які праз два гады зноў збярэ шматнацыянальную сям’ю Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродна зноў збіраў шматнацыянальную сям’ю Беларусі на свята. З розных куткоў краіны і замежжа на VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур з’язджаліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика