Пазоў супраць газеты «Народная воля» адхілены. 21.by

Пазоў супраць газеты «Народная воля» адхілены

09.06.2010 19:21 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У якасці кампенсацыі маральнай шкоды прарэктар Гомельскага дзяржуніверсітэта Сяргей Ханеня патрабаваў ад рэдакцыі газеты 95,5 мільёнаў рублёў.

Зыск па справе прарэктара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргея Ханені да газеты «Народная воля» адхілены, паведамляе прэс-служба БАЖ. Такое рашэнне сёння вынесла суддзя Ленінскага раённага суду г. Мінска Вера Тупік.

Падставай для зыску стала перадрукоўка артыкулу «Кандыдаты прад’явілі заробкі» з сайта кампаніі «Гавары праўду», у якой ягоны агульны даход за 2009 год быў памылкова названы месячным заробкам.

У якасці кампенсацыі маральнай шкоды спадар Ханеня патрабаваў ад рэдакцыі газеты 95,5 мільёнаў рублёў. Як паведамляе «Радыё Свабода», першапачаткова прарэктар папрасіў у газеты ў якасці кампенсацыі 10,5 млн. рублёў. Але выданне. якое на просьбу Ханені апублікавала аправяржэнне інфармацыі, адмовілася плаціць. Тады прарэктар павялічыў суму ў 9 разоў. Паводле спадара Ханені, інфармацыя нанесла шкоду яго рэпутацыі і перашкодзіла ў выбарчай кампаніі — і гэта пры тым, што ў сваёй акрузе ён балатаваўся адзін.

Аднак суд палічыў інакш.


Прэс-служба БАЖ, Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У якасці кампенсацыі маральнай шкоды прарэктар Гомельскага дзяржуніверсітэта патрабаваў ад рэдакцыі газеты 95,5 мільёнаў рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика