Гродна. Чэрвень. Фэст!
14.07.2010
—
Новости Общества
|
![]() Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які сёлета праходзіў ужо ў восьмы раз, стаў рэкордным па колькасці прадстаўленых на ім супольнасцяў Старажытны горад — у пышнай зеляніне, пахах белай акацыі, язміну, начных спевах наднёманскіх салаўёў. Ён, як заўсёды, прыветны, прыгожы. Да таго ж тут у згодзе жывуць прадстаўнікі ці не сотні розных этнасаў, вялікія традыцыі талерантнасці. Таму, пэўна, і камфортна вялікаму інтэрфэсту на вуліцах, пляцоўках абласнога цэнтра яшчэ з сярэдзіны дзевяностых. Як вядома, Гродзенскі фэст збірае гасцей праз кожныя два гады. На першым свяце ў Гродне былі прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў. Сёлетняе паставіла рэкорд: 40 супольнасцяў дэлегавалі сюды каля тысячы талентаў! Прыехалі і сотні гасцей з расійскіх, літоўскіх, польскіх і германскіх гарадоў-пабрацімаў. ![]() Інтэрфэст не проста вырас больш чым у тры разы. Вялізным тэатралізаваным шэсцем ён урачыста пракаціўся па вуліцах, зноў расправіў крылы творчасці на Савецкай плошчы і ўпершыню — на гарадскім стадыёне. Усе ўдзельнікі свята добра ведаюць: цяпер “дайсці да Гродна” — ужо вялікае дасягненне. ![]() Таленты з розных этнакультур упрыгожылі гасцінны горад. Толькі лепшыя з лепшых гурты, выканаўцы, прайшоўшы за год этапы рэгіянальных, абласных конкурсаў заваявалі такое права. Увогуле ж у Гродне сёлета прэзентавалі сваю культуру, традыцыі многія нацыянальныя падворкі. Дарэчы, месяц таму быў сведкам, як лідары этнасуполак за адным круглым сталом наступалі на Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гуляку: дайце больш месцаў на інтэрфэсце, нам яшчэ шмат чаго ёсць паказаць. Але ж для Гродна сёння прыняць, размясціць адразу больш за тысячу гасцей складана. Ды горад развіваецца, будзе мацнець і інтэрфэст. Між іншым, усё больш прыхільнікаў заваёўвае ідэя менавіта там ладзіць і фэст суполак беларускай дыяспары, таксама раз на два гады. ![]() ![]() На канцэрце “Беларусь — наш родны дом” выступалі лепшыя творчыя калектывы этнасуполак краіны. І паўтары гадзіны спяваў народны артыст Расіі Алег Газманаў, а ўрэшце неба ўпрыгожыў вялікі феерверк. Тым часам на Савецкай плошчы спачатку ішла трансляцыя адкрыцця інтэрфэсту, потым іграў Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, выступалі прафесійныя артысты. ![]() Тры дні Гродна жыло святам. Адкрываўся Фантан дружбы на наберажнай Нёмана, працаваў горад народных майстроў, выступалі самадзейныя творчыя калектывы і аркестры Гродзеншчыны, прафесійныя гурты з Літвы, запрашалі гасцей нацыянальныя падворкі, прапаноўваліся “прысмакі на розныя смакі”... ![]() Іван Ждановіч На здымках: Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які сёлета праходзіў ужо ў восьмы раз, стаў рэкордным па колькасці прадстаўленых на ім супольнасцяўСтаражытны...
|
|