На мяжы затрымалі газету . 21.by

На мяжы затрымалі газету

11.06.2010 14:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На беларуска‑расейскай мяжы на шляху з Расеі ў Беларусь міліцыянты затрымалі аўтамабіль з накладам газэты «Товарищ» партыі «Справядлівы сьвет». Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік рэдактара Зьміцер Яненка, які суправаджаў груз.

«Нас спыніў супрацоўнік беларускага ДАІ, убачыў, што ў машыне газэты, патэлефанаваў некаму і загадаў сьледаваць за ім ў райцэнтар Дуброўна. Дакумэнты на груз ён бачыў, але гэта не дапамагло. Мяркуем, наклад зноў пратрымаюць некалькі гадзінаў і адпусьцяць. Бо газэта зарэгістраваная і ёсьць дамова на яе друкаваньне ў Смаленску. Але відавочна, што ўлада баіцца вольнага слова і робіць нам ўсялякія перашкоды», ‑‑ мяркуе Зьміцер Яненка.

Рэпрэсіі супраць газэты «Товарищ» сталі звычайнай зьявай. Цягам гэтага і мінулага гадоў наклад газэты неаднаразова арыштоўваўся на мяжы, а літаральна 10 дзён таму газэта «Товарищ» атрымала папярэджаньне ад міністэрства інфармацыі.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На беларуска‑расейскай мяжы на шляху з Расеі ў Беларусь міліцыянты затрымалі аўтамабіль з накладам газэты «Товарищ» партыі «Справядлівы сьвет». Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика