Савет рэспублікі даў згоду на прызначэнне трох новых членаў праўлення Нацбанка
15.06.2010 10:27
—
Новости Общества
|
15 чэрвеня Савет рэспублікі нацыянальнага сходу даў згоду на прызначэнне прэзідэнтам трох новых членаў кіраўніцтва Нацыянальнага банка — Аляксандра Галава, Пятра Мамановіча і Тараса Надольнага.
Іх кандыдатуры рэкамендаваў парламентарыям старшыня кіраўніцтва Нацбанка Пётр Пракаповіч. Аляксандр Галаў — начальнік Галоўнага ўпраўлення плацежнага балансу і банкаўскай статыстыкі Нацбанка. Раней працаваў намеснікам міністра фінансаў, у камерцыйных банках на розных пасадах, апошнія пяць гадоў — у Нацбанку. Пётр Мамановіч — начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарных аперацый Нацбанка. Быў выкладчыкам, доўгі час працаваў у «Беларусбанку», апошнія некалькі гадоў — у Нацбанку. Тарас Надольны — начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый Нацбанка. На працу ў Нацбанк прыйшоў у 1997 годзе пасля заканчэння ВНУ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 чэрвеня Савет рэспублікі нацыянальнага сходу даў згоду на прызначэнне прэзідэнтам трох новых членаў кіраўніцтва Нацыянальнага банка — Аляксандра Галава, Пятра...
|
|