Беларусь можа пачаць здабычу нафты ў радовішчы Джафеір у кастрычніку
15.06.2010 14:33
—
Новости Общества
|
Пра гэта сёння журналістам паведаміў Надвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдала Хасейні. Пасол дадаў, што ўрачыстая цырымонія з нагоды пачатку рэалізацыі праекта таксама намечана на кастрычнік. Сэрвісны кантракт на распрацоўку нафтавага радовішча Джафеір ВА «Беларуснафта» падпісала ў Тэгеране ў верасні 2007 года. Тады ж было створана сумеснае прадпрыемства «Белпарс Петролеум Компані Лімітэд». Радовішча Джафеір знаходзіцца за 30 км на ўсход ад нафтавага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад Ахваза. Яго працягласць складае 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Геалагічныя запасы радовішча ацэньваюцца ў 2,1 млрд. барэляў. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сёння журналістам паведаміў Надвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдала Хасейні.Пасол дадаў, што ўрачыстая цырымонія...
|
|