У Беларусі з 1990 года вынесены 321 смяротны прысуд. 21.by

У Беларусі з 1990 года вынесены 321 смяротны прысуд

15.06.2010 14:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінюст перадаў актывісту Руху «За Свабоду» звесткі пра колькасць смяротных пакаранняў, вынесеных беларускімі судамі пачынаючы з 1990 году.

Паводле інфармацыі Упраўлення арганізацыі і аналітычнага забеспячэння дзейнасці судовых органаў,

пік вынясення смяротных прысудаў прыпадае на 1997‑1998 гады (адпаведна, 46 і 47 смяротных прысудаў),

потым назіраецца істотнае змяншэнне гэтай непрымальнай для еўрапейскіх цывілізаваных краінаў практыкі.

Эксперты тлумачаць рэзкае змяншэнне выпадкаў вынясення смяротных пакаранняў беларускімі судамі ўдасканаленнем Крымінальнага кодэкса ў 1999 годзе.

− Вялікая колькасць смяротных прысудаў у 1995‑1998 гадах тлумачыцца разгулам злачыннасці ў пачатку 90‑х. Звычайна толькі праз некаторы час, колькі год, гучныя справы па дзейнасці буйных крымінальных груповак расследаваліся і даходзілі да суда. Калі ў Крымінальны кодэкс былі ўнесены змены, і суддзі атрымалі магчымасць караць 25 гадамі ці даваць пажыццёвае зняволенне, колькасць вынясення смяротных прысудаў рэзка паменела, што, безумоўна, даволі пазітыўна. Але я лічу, што Беларусь, каб наблізіцца да стандартаў Рады Еўропы, мусіць цалкам адмовіцца ад смяротнага пакарання. Сусветная гісторыя сведчыць, што наяўнасць у краіне смяротнага пакарання не змяншае колькасць цяжкіх крымінальных злачынстваў, − каментуе атрыманыя ад Мінюста лічбы актывіст Руху «За Свабоду», праваабаронца Раман Кісляк.


milinkevich.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пік прысудаў прыпаў на 1997 і 1998 гады - 47 і 48 адпаведна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика