На Дзень Незалежнасці ў Мінску ўпершыню пройдзе пахаванне астанкаў невядомых салдат. 21.by

На Дзень Незалежнасці ў Мінску ўпершыню пройдзе пахаванне астанкаў невядомых салдат

18.06.2010 14:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета ў рамках святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці ўпершыню будуць урачыста пахаваны астанкі невядомых салдат Вялікай Айчыннай вайны.

Цырымонія адбудзецца 2 ліпеня ў Храме‑помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску на вуліцы Каліноўскага. Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 18 чэрвеня начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Міхаіл Казловіч, у цырымоніі плануецца ўдзел прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і мітрапаліта Філарэта. Пасля заканчэння мерапрыемства побач з храмам выступіць Дзяржаўны сімфанічны аркестр Беларусі.

1 ліпеня ў Палацы Рэспублікі адбудзецца канцэрт майстроў мастацтваў, у якім возьмуць удзел вядучыя беларускія калектывы і выканаўцы. Пасля канцэрта будзе наладжаны прыём з нагоды Дня Незалежнасці ад імя прэзідэнта, паведаміў Казловіч.

Цэнтральнай святочнай падзеяй 3 ліпеня стане традыцыйны канцэрт майстроў мастацтваў каля стэлы «Мінск — горад‑герой» на праспекце Пераможцаў. Ён пачнецца ў 21.00 і працягнецца да дзвюх гадзін ночы.

У канцэрце возьмуць удзел майстры эстраднага і класічнага мастацтваў, запрошаны расійскі гурт «Чэлсі».

З 22.55 да 23.00 пройдзе акцыя «Праспяваем гімн разам». «Акцыя сінхронна пройдзе па ўсёй рэспубліцы, ва ўсіх абласцях», — сказаў прадстаўнік Мінкульта. Пасля выканання гімна будзе дадзены ўрачысты салют у Мінску і абласных цэнтрах.

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці — канцэрты, шэсці, спартыўныя спаборніцтвы, ушаноўванні ветэранаў — будуць арганізаваны ва ўсіх абласцях краіны, адзначыў начальнік упраўлення мастацтваў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў рамках святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці ўпершыню будуць урачыста пахаваны астанкі невядомых салдат Вялікай Айчыннай вайны. Цырымонія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика