Аўтуховіч абвясьціў галадоўку. 21.by

Аўтуховіч абвясьціў галадоўку

18.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай Аўтуховіч абвясьціў у менскім сьледчым ізалятары галадоўку. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.У Мікалая Аўтуховіча трывалыя праблемы з зубамі, яму патрэбна пратэзаваньне, але неабходную мэдычную дапамогу ў ізалятары, дзе яго трымаюць больш за год, яму не аказваюць. З гэтай нагоды Аўтуховіч зьвярнуўся да намесьніка начальніка дэпартамэнта выкананьня пакараньняў па мэдычнай частцы з заявай з патрабаваньнем аказаць яму адпаведную дапамогу. Але вынікаў гэтай заявы няма. У Аўтуховіча ёсьць падазрэньні, што заяву ўвогуле не перадалі. Таму ў знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку. 

Паводле Паўла Сапелкі, Мікалай Аўтуховіч галадуе ўжо другі дзень, стан здароўя яго пакуль здавальняючы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалай Аўтуховіч абвясьціў у менскім сьледчым ізалятары галадоўку. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика