Родныя людзі. Закон “Аб суайчынніках” стане прававой базай для супрацоўніцтва з беларусамі, якія пражываюць за мяжой. 21.by

Родныя людзі. Закон “Аб суайчынніках” стане прававой базай для супрацоўніцтва з беларусамі, якія пражываюць за мяжой

26.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Родныя людзі.
Закон “Аб суайчынніках” стане прававой базай для супрацоўніцтва з беларусамі, якія пражываюць за мяжой.

Аб гэтым паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка на першым пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.-- Мы разлічваем, што дзякуючы гэтай сустрэчы лідэраў беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць за мяжой, з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў улады Беларусі будзе дадзены новы імпульс актывізацыі нашага супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, інфармацыйнай сферы, у галіне турызму, -- адзначыў суразмоўца. -- Таксама для нас вельмі важна пры падтрымцы беларусаў, якія пражываюць за мяжой, ажыццяўляць і эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі іх пражывання.-- Пакуль што рана дэталёва разглядаць праект закона, таму што ён яшчэ не зведзены ў той дакумент, які можна выносіць на шырокае абмеркаванне, -- удакладніў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. -- Магу сказаць, што праект закона падрыхтаваны з улікам прапаноў, якія гучалі на пятым з’ездзе беларусаў свету, прапаноў Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, апарата ўпаўнаважанага і прапрацоўкі гэтых пытанняў праз пасольствы Беларусі за мяжой.Леанід Гуляка адзначыў, што падобныя законы ўжо існуюць у шэрагу краін свету. Таксама на пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з правядзеннем у Беларусі фестывалю беларусаў замежжа, які адбудзецца ў наступным годзе. На мерапрыемства плануецца запрасіць як мага больш прадстаўнікоў творчых калектываў, што дзейнічаюць за межамі нашай краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка на першым пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика