Freedom House: Беларусь стала больш дэмакратычнай краінай
30.06.2010 13:52
—
Новости Общества
|
Freedom House
У рэйтынгу за 2009 год Беларусь набрала 6,50 бала, што на 0,07 бала больш, чым у Пяць паказчыкаў Беларусі (выбарчы працэс, дзяржкіраванне, мясцовае кіраванне, незалежнасць юрыдычнай сістэмы, карупцыя) засталіся на ранейшым узроўні, 2 (грамадзянская супольнасць, незалежныя СМІ) палепшыліся на 0,25 бала кожны. Freedom House ацэньвае сітуацыю з правамі чалавека ў краінах па наступным крытэрам: выбарчае права, развіццё грамадзянскай супольнасці, свабода СМІ, дэмакратычнасць цэнтральнай улады, дэмакратычнасць мясцовай улады, незалежнасць судоў, карупцыя. Па кожнаму з крытэраў арганізацыя прысвойвае ацэнкі ад 1 да 7 балаў (ад лепшага да горшага). Адпаведна, чым менш краіна набірае балаў, тым больш свабоднай яна лічыцца. Агульны рэйтынг вынікае з сярэдняга арыфметычнага ўсіх ацэнак. Паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Freedom House фіксуе ўпершыню за сем апошніх гадоў. АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Індэкс абароны правоў чалавека ў Беларусі па версіі гэтай арганізацыі павялічыўся, але толькі на 0.07 бала. |
|