Мінчанка на працягу некалькіх месяцаў купляла ў аптэках па падробленых рэцэптах псіхатропныя таблеткі. 21.by

Мінчанка на працягу некалькіх месяцаў купляла ў аптэках па падробленых рэцэптах псіхатропныя таблеткі

30.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Справа на падставе арт. 380 Крымінальнага кодэкса (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) распачата ў Кастрычніцкім РУУС Мінска ў дачыненні да 20-гадовай сталічнай жыхаркі.Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, у поле зроку супрацоўнікаў аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі раённага ўпраўлення ўнутраных спраў мінчанка трапіла выпадкова. Яе малады чалавек быў заўважаны ў кампаніі моладзі, у якой прадавалі псіхатропны прэпарат трамадол. І калі таго выклікалі на допыт, дзяўчына прыйшла з ім. Калі яна адкрывала сумачку, супрацоўнікі міліцыі ўбачылі белыя таблеткі. Папрасілі дастаць — дзяўчына неахвотна падпарадкавалася. Гэта быў трамадол, паведамляе БелаПАН.

Як высветлілася, некалькі месяцаў запар мінчанка атрымлівала ў сталічных аптэках таблеткі па падробленых рэцэптах, узоры якіх нібыта знайшла ў інтэрнеце. Восем разоў яна рабіла такія пакупкі, ні разу не выклікаўшы падазрэння ў медработнікаў. За адзін візіт у аптэку дзяўчына атрымлівала па 60—80 псіхатропных таблетак. Ужывала іх сама.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика