Урач адмовіўся без дазволу начальства пракаментаваць… анамальную спёку
16.07.2010 17:28
—
Новости Общества
|
Журналісты, сябры ГА «БАЖ» Алег Ражкоў і Таццяна Бублікава, рыхтуючы відэаролік пра анамальную спёку, 14 ліпеня звярнуліся па каментар у гарадскі шпіталь хуткай меддапамогі. У прыёмным пакоі журналістаў накіравалі да адзінага прысутнага на той час начальніка — адказнага тэрапеўта бальніцы Вольгі Маісеенкі. Урач забараніла рабіць любыя здымкі ў бальнічным калідоры, а таксама адмовілася даць каментар. Паводле словаў журналісткі Таццяны Бублікавай, медык патлумачыла сваю адмову неабходнасцю атрымаць дазвол начальства. І параіла журналістам звярнуцца па каментар да галоўурача альбо начмеда на наступны дзень. «Мы прасілі даць простыя парады для людзей: як выжываць, калі на вуліцы амаль 35 градусаў, — расказала службе маніторынгу ГА «БАЖ« Таццяна Бублікава. — У каментары не магло быць ніякай палітыкі, ніякага крыміналу. Але медыка гэта не цікавіла, як і нашы журналісцкія пасведчанні. Я адчула, што доктар проста баіцца наўпрост, без начальства, камунікаваць з журналістамі». Прычынай такіх адмоваў ёсць страх, лічыць журналістка, магістр філасофіі Юнэля Сальнікава: «На ўсялякі выпадак народ проста адмаўляецца ад кантактаў з «нячэснымі« журналістамі. Беларусы баяцца публічнасці, асабліва калі гэта тычыцца працы і перспектывы яе згубіць…»Парады наконт паводзінаў пры анамальнай спёцы журналісты Ражкоў і Бублікава запісалі ў той жа дзень, але ў іншай медычнай установе, дзе дазволу начальства не спатрэбілася. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналісты, сябры ГА
|
|