За канфіскацыю недзяржаўнай газеты – міліцыянтаў да крымінальнай адказнасці. 21.by

За канфіскацыю недзяржаўнай газеты – міліцыянтаў да крымінальнай адказнасці

17.07.2010 18:27 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выдавец крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў звярнуся ў пракуратуру, каб тая распачала крымінальную справу супраць трох супрацоўнікаў раённай міліцыі.

У заяве на імя пракурора Крычаўскага раёну Уладзіміра Трывайлы Кудраўцаў вінаваціць старшых лейтэнантаў Эдуарда Краўцова, Сяргея Мачульнага, Юрыя Дзюбанава ў тым, што яны незаконна арыштавалі наклад апошняга нумара газеты. Акрамя таго ён патрабуе, каб пракуратура ўстанавіла асобу невядомага супрацоўніка ў цывільным, які ўдзельнічаў у арышце кур’ера газеты на вакзале райцэнтру.

Незаконны арышт газэты Уладзімір Кудраўцаў называе крадзяжом ягонай маёмасьц

і:

“Падставай для учыненага крадзяжу з боку старшых лейтэнантаў сталіся крытычныя матэрыялы пра дзейнасць раённай міліцыі. Такім чынам міліцыянты, як адказныя асобы, перашкодзілі мне ў маёй законнай прафесійнай журналісцкай дзейнасьці і пераследуюць мяне за крытыку”, -- зазначае ў заяве выдавец недзяржаўнай газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў.

Галоўнай тэмай арыштаванага нумару быў артыкул "НТВ знішчыла рэпутацыю прэзідэнта Лукашэнкі” з каментаром Паўла Шарамета пра скандальны фільм расійскай тэлекампаніі “Хросны бацька”.

Кур’ера з 297 асобнікамі "Вольнага гораду" арыштавалі чацвёра міліцыянтаў на крычаўскім аўтавакзале 9 ліпеня. Пазней яго выпусцілі, але газеты канфіскавалі. Выдаўцы пісьмова запатрабавалі ад пракурора і начальніка раённай міліцыі вярнуць арыштаваны наклад газеты.

Недзяржаўная газета "Вольны горад" друкуецца ў Смаленску. Выданне незарэгістраванае. Паводле беларускага заканадаўства, у такім статусе газета павінна выходзіць накладам, не большым за 299 асобнікаў.

Падзяліцца навіной: 
Радыё "Свабода"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдавец крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў звярнуся ў пракуратуру, каб тая распачала крымінальную справу супраць трох...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика