Беларусь пачынае працэдуру далучэння да Балонскага працэсу. 21.by

Беларусь пачынае працэдуру далучэння да Балонскага працэсу

23.07.2010 15:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу.

Як вядома, асноўнай мэтай Балонскага працэсу з"яўляецца стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яе далейшае ўдасканаленне. Гэта дасць магчымасць павысіць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі ў сучасным свеце.

Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс будзе садзейнічаць збліжэнню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і еўрапейскай сістэм вышэйшай адукацыі; узмацненню інтэграцыі сфер навукі, адукацыі і высокатэхналагічнай вытворчасці; доступу ў еўрапейскую сетку забеспячэння якасці адукацыі і правядзенню міжнароднай акрэдытацыі беларускіх універсітэтаў, удзелу нацыянальнай вышэйшай школы ў акрэдытацыі сістэм адукацыі іншых дзяржаў; укараненню нацыянальных механізмаў ацэнкі, гарантый і пацвярджэння якасці адукацыі, сумяшчальных з агульнаеўрапейскімі; забеспячэнню сумяшчальнасці на еўрапейскім узроўні розных адукацыйных інстытутаў, праграм і навуковых ведаў; пашырэнню доступу да еўрапейскіх праграм акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва, а таксама павышэнню прывабнасці нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі для замежных абітурыентаў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика