Сярод загінулых на фестывалі ў Нямеччыне беларусаў няма. 21.by

Сярод загінулых на фестывалі ў Нямеччыне беларусаў няма

26.07.2010 11:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод загінулых пад час фестывалю Love Parade ў Дуйсбургу (Нямеччына) беларусаў няма, паведамляе МЗС Беларусі. Ці ёсць беларусы сярод пацярпелых — пакуль высвятляецца.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, чацвёра з дзевятнаццаці чалавек, якія загінулі 24 ліпеня ў час фестывалю Love Parade ў Дуйсбургу, былі замежнымі грамадзянамі. Паліцыя высветліла, што загінулі жанчыны з Аўстраліі і Італіі, а таксама мужчыны з Нідэрландаў і Кітая. Ужо ўстаноўлены асобы 16 чалавек з 19 загінулых.

На фестывалі Love Parade ў Дуйсбургу ўзнікла ціскатня, з-за чаго загінулі 19 чалавек, 340 пацярпелі. У сувязі з гэтым арганізатары буйнейшага музычнага фестывалю электроннай танцавальнай музыкі Love Parade, які праходзіць у Нямеччыне з 1989 года, прынялі рашэнне закрыць яго.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод загінулых пад час фестывалю Love Parade ў Дуйсбургу (Нямеччына) беларусаў няма, паведамляе МЗС Беларусі. Ці ёсць беларусы сярод пацярпелых — пакуль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика