Беларусь наведае вярхоўны камісар ААН па. 21.by

Беларусь наведае вярхоўны камісар ААН па

27.07.2010 13:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 ліпеня з двухдзённым візітам у Мінск прыбудзе Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Антоніа Гутэрэс.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, асноўная мэта візіту — падпісанне пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Упраўленнем вярхоўнага камісара ААН аб супрацоўніцтве і прававым статусе прадстаўніцтва гэтай структуры і яго персаналу ў краіне. З беларускага боку Пагадненне падпіша кіраўнік міліцэйскага ведамства Анатоль Куляшоў.

Праграмай візіту Антоніо Гутэрэса ў Мінск прадугледжаны сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, кіраўніцтвам Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, прадстаўнікамі шэрагу міжнародных і няўрадавых арганізацый, дыпламатычных місій. У цэнтры ўвагі будуць пытанні партнёрства ў інтарэсах абароны і аказання дапамогі асобам, якія шукаюць прыстанішча, і бежанцам.

На сённяшні дзень у Беларусі статус бежанца прадстаўлены 819 замежным грамадзянам.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 ліпеня з двухдзённым візітам у Мінск прыбудзе Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Антоніа Гутэрэс. Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика