Салігорскіх маладафронтаўцаў будуць судзіць за. 21.by

Салігорскіх маладафронтаўцаў будуць судзіць за

28.07.2010 12:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Салігорску міліцыянты сарвалі конкурс малюнкаў на асфальце, які ладзіў «Малады Фронт» да Дня незалежнасці. На шасцярых удзельнікаў склалі пратаколы за несанкцыяваную акцыю. Суды адбудуцца бліжэйшымі днямі.

Як паведаміў Іван Шыла, на акцыю сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек і вялізная колькасць міліцыянтаў.

«Затрымалі нас непасрэдна на месцы. Я сказаў невялікую прамову пра тое, што пяты раз адбудзецца конкурс малюнкаў у Салігорску, чаму ён прысвечаны і чаму мы збіраемся менавіта ў гэты дзень. Пасля міліцыя папярэдзіла, што той, хто возьме крэйду ў рукі, будзе затрыманы. Такіх знайшлося шэсць чалавек. Мы не зусім верылі адразу ў сур’ёзнасць намераў міліцыі. Але яны адразу затрымалі шасцярых».

Па словах Шылы, раней конкурс малюнкаў на асфальце ніколі не разганялі. Толькі адзін раз за ўсе гады маладафронтаўцаў спрабавалі абвінаваціць, што малюнкі крэйдай наносяць шкоду гарадской маёмасці. Аднак улады самі неўзабаве адмовіліся ад гэтага абвінавачання.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Салігорску міліцыянты сарвалі конкурс малюнкаў на асфальце, які ладзіў «Малады Фронт» да Дня незалежнасці. На шасцярых удзельнікаў склалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика