Не знайшлося сведкаў «лаянкі матам»
28.07.2010 19:05
—
Новости Общества
|
Вячаслава Сіўчыка, Касю Давыдзік, Міколу Дземідзенку і Андрэя Кіма, затрыманых 27 ліпеня на плошчы Якуба Коласа, адпусцілі. Судовае разбіральніцтва перанесенае на 5 жніўня. ![]() Сябры затрыманых чакаді дя суда ад 9-й раніцы. © Фота Юльяна Місюкевіча. ![]() Выводзяць Вячаслава Сіўчыка. © Фота Юльяна Місюкевіча. ![]() Кася Давыдзік упершыню трапіла на Акрэсціна. © Фота Юльяна Місюкевіча. ![]() Андрэй Кім пасля суда. © Фота Юльяна Місюкевіча. ![]() Мікола Дземідзенка. © Фота Юльяна Місюкевіча. У сераду ад Аб 11.40 іх прывезлі ў суд. Непадалёк ад будынка стаялі тры аўтобусы з спецназам, навокал знаходзілася нязвыклая для падобных працэсаў колькасць міліцыянтаў. Многія з прысутных меркавалі, што справа для падсудных скончыцца як мінімум «суткамі». Затрыманых грамадскіх актывістаў, якія 27 ліпеня, з нагоды Дня незалежнасці, паспрабавалі ўскласці кветкі да помніка Якубу Коласу, традыцыйна вінавацілі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу (нецэнзурная лаянка). А 13.00 пачаліся слуханні. Суддзя Аксана Ралява займалася справамі Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка. Касю Давыдзік і Мікалая Дземідзенку судзіла Іна Ляўкова. Суд Кіма быў закрыты, нават яго маці не пусцілі. У будынку суда ўвесь час прысутнічалі начальнік апорнага пункта Савецкага раёна Дзмітры Валынцаў разам з намеснікам начальніка РУУС Савецкага раёна Максімам Свірыдам, што кіравалі затрыманнямі 27 ліпеня. Яны заявілі ў судзе, што сведкаў нецэнзурнай лаянкі пакуль прадставіць не могуць.Гэтыя і іншыя затрыманні апошняга часу праваабаронцы звязваюць з запалохваннем напярэдадні выбараў. Падзяліцца навіной:
Юльян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманых падчас акцыі 27 ліпеня не асудзілі. Разбіральніцтва перанесенае.
|
|