Пры абмежаванні доступу да. 21.by

Пры абмежаванні доступу да

05.08.2010 10:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Рабаволаў.

Нагадаем, 1 ліпеня набыло моц Палажэнне аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнет-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, зацверджанае пастановай ААЦ і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ад 29 чэрвеня. Пастанова, у сваю чаргу, была прынятая ў выкананне ўказа прэзідэнта № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнет».

Як адзначыў Рабаволаў, «абмежаванне доступу носіць абавязковы характар, калі дадзеная паслуга аказваецца дзяржарганізацыям, установам адукацыі і культуры».

Доступ на забароненыя сайты можа быць перакрыты нават тым, хто карыстаецца ўласным wi-fi пунктам ці мабільным інтэрнетам.

«Пастаўшчыкі інтэрнет-паслуг, уключаючы аператараў мабільнай сувязі, абавязаны забяспечыць аказанне паслугі па абмежаванні доступу. Такая паслуга можа аказвацца на падставе дагавора. Паслуга па абмежаванні доступу не абавязковая для кліентаў карпаратыўных сетак дзяржарганізацый, якія самастойна заключаюць адпаведныя дагаворы і карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі ў асабістых мэтах», — патлумачыў першы намеснік начальніка ААЦ.

Забяспечыць аказанне паслуг па абмежаванні доступу павінны таксама ўласнікі інтэрнет-кафэ і пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнет-паслугамі. Дадзеная паслуга аказваецца па запыце карыстальнікаў.

Спіс абмежаванага доступу фарміруецца Дзяржаўнай інспекцыяй па электрасувязі (РУП «БелДІЭ») на падставе рашэнняў кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю, Генпракуратуры, ААЦ і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.

Падзяліцца навіной: 
Вольга Пруднікава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Рабаволаў.Нагадаем, 1 ліпеня набыло моц...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика