Апазіцыя просіць Раду бяспекі ААН правесці расследаванне знікненняў палітыкаў і грамадскіх дзеячаў
06.08.2010 12:17
—
Новости Общества
|
Беларуская апазіцыя звярнулася ў Раду бяспекі ААН з просьбай правесці міжнароднае расследаванне спраў аб знікненні больш за 10 гадоў таму апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, а таксама бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. 5 жніўня зварот накіраваны міністрам замежных спраў пастаянных членаў РБ ААН — Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША. «Праваабаронцы Беларусі, адвакаты сем’яў і родных зніклых выкарысталі ўсе ўнутраныя, а таксама рэгіянальныя і міжнародныя механізмы прававой абароны, але не дабіліся выніку, — гаворыцца ў дакуменце. — Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які застаецца ва ўладзе з таго часу, калі адбыліся знікненні, не стварыў умоў для правядзення дакладнага і непрадузятага расследавання гэтых спраў і блакіраваў спробы міжнароднай супольнасці даведацца праўду аб лёсе зніклых». Прадстаўнікі апазіцыі заклікаюць стварыць камісію Рады бяспекі ААН па расследаванні знікненняў лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі ў 1999–2000 гадах. Пры гэтым яны ўказваюць на прэцэдэнт стварэння міжнароднай камісіі ААН па расследаванні забойства былога прэм’ Аўтары звароту заклікаюць міністраў замежных спраў вышэйназваных краін «разгледзець праблему зніклых лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі на ўзроўні Рады бяспекі ААН» і выкарыстаць свой уплыў «для таго, каб забяспечыць міжнароднае расследаванне лёсу загінулых». Зварот падпісалі апазіцыйныя беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч, Андрэй Саннікаў, Анатоль Лябедзька, Мечыслаў Грыб, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч, Міхаіл Марыніч<>/b і іншыя. Пра намер звярнуцца ў ААН прадстаўнікі апазіцыі паведамілі на Падзяліцца навіной:
Сяргей Каралевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская апазіцыя звярнулася ў Раду бяспекі ААН з просьбай правесці міжнароднае расследаванне спраў аб знікненні больш за 10 гадоў таму апазіцыйных...
|
|