Мікола Баўсюк. Горадня
09.08.2010 19:34
—
Новости Общества
|
Раніцай 8 жніўня быў затрыманы кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД Мікола Баўсюк. У актывіста канфіскавалі хрысціянскія газеты ды ўлёткі. Мікола Баўсюк быў затрыманы на гарадзенскім аўтавакзале адразу па выхадзе з аўтобуса, на якім ехаў з Менску. Пры сабе ў актывіста былі 50 асобнікаў газеты БХД «Крыніца», 50 раздрукаваных праграм прэтэндэнта ў прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага, а таксама 70 бланкаў для збору подпісаў за захаванне касцёла св. Язэпа ў Менску. Паводле Баўсюка, яго завезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна, дзе канфіскавалі ўсе выданні для экспертызы і склалі адпаведны пратакол. Пасля чаго актывіста БХД адпусцілі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 8 жніўня быў затрыманы кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД Мікола Баўсюк. У актывіста канфіскавалі хрысціянскія газеты ды ўлёткі.Мікола...
|
|