БХД сабралася ў Гродне
14.08.2010 15:56
—
Новости Общества
|
Беларускія Школа, якая арганізавана адукацыйнай камісіяй аргкамітэта БХД, будзе працаваць 14–15 жніўня. Сабраныя абмяркуюць асновы хрысціянскай дэмакратыі, пытанні планавання і падрыхтоўкі акцый, Перад удзельнікамі школы выступіць прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталь Рымашэўскі. 15 жніўня Рымашэўскі правядзе сустрэчу з мясцовымі актывістамі БХД, а затым з гэтай жа мэтай наведае Масты, Ваўкавыск, Слонім і Навагрудак. Як адзначае Варта адзначыць, што Міністэрства юстыцыі двойчы адмаўляла заснавальнікам партыі «БХД» у рэгістрацыі арганізацыі. Першы устаноўчы з’езд партыі прайшоў у лютым 2009 года, другі — у кастрычніку таго ж года. У абодвух выпадках афіцыйнай прычынай адмовы Мінюста зарэгістраваць БХД сталі недакладныя звесткі, нібыта знойдзеныя чыноўнікамі ў партыйных дакументах. У найбліжэйшы час актывісты БХД зробяць трэцюю спробу легалізаваць сваю дзейнасць — правядзенне чарговага ўстаноўчага з’езду партыі «БХД» запланавана на верасень. Лідэры партыі не хаваюць, што асаблівых надзей на рэгістрацыю арганізацыі яны не маюць. З’езд, паводле іх слоў, будзе, хутчэй, тэхнічным: на ім плануецца ў першую чаргу зацвердзіць Рымашэўскага ў якасці прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД, а таксама ўхваліць яго палітычную праграму і склад перадвыбарнай каманды. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хрысціянскія дэмакраты ладзяць там летнюю школу.
|
|