Чэшскі сенатар пра беларусаў: Разумныя і працавітыя людзі
20.08.2010 16:54
—
Новости Общества
|
У чэшскіх сенатараў засталіся добрыя ўражанні ад сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі. Пра гэта паведаміў 20 жніўня на Нагадаем, дэлегацыя сенатараў Чэхіі ў межах візіту з 16 па 20 жніўня сустрэлася з прадстаўнікамі недзяржаўных СМІ і НДА, а таксама правяла сустрэчу ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Паводле слоў Ірсы, падчас свайго візіту ў Беларусь акрамя Мінска сенатары наведалі Баранавічы і Віцебск. «Віцебск — родны горад Марка Шагала, якога мы вельмі любім, — прызнаўся член сената. — Там жа мы наведалі арганізацыю „Родны дом“. У Баранавічах усклалі кветкі да помніка забітым чэхаславацкім грамадзянам» (мемарыял у памяць аб трох тысячах чэхаславацкіх грамадзян, расстраляных фашыстамі ва ўрочышчы Гай у чэрвені 1942 года)». Томаш Ірса выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі павінна развівацца. Пра свае ўражанні аб нашай краіне і яе людзях сенатар сказаў так: «Разумныя і працавітыя людзі і прыгожая зямля». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чэшскіх сенатараў засталіся добрыя ўражанні ад сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі. Пра гэта паведаміў 20 жніўня...
|
|