Лукашанец: Cлова «прэзідэнт», будзем па-ранейшаму пісаць з вялікай літары. 21.by

Лукашанец: Cлова «прэзідэнт», будзем па-ранейшаму пісаць з вялікай літары

20.08.2010 16:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 верасня ўваходзіць у дзеянне закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», нагадаў 20 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец.

Перш за ўсё закон тычыцца афіцыйнага пісьмовага выкарыстання беларускай мовы, адзначыў Лукашанец. Спецыяліст паведаміў, што рэзкіх зменаў у новых правілах няма. У той жа час правілы ўтрымліваюць менш выключэнняў.

Паводле слоў прафесара, некаторыя падручнікі і слоўнікі беларускай мовы ўжо перавыдадзены з улікам зменаў, астатнія будуць перавыдадзены найбліжэйшым часам.

Лукашанец падкрэсліў, што пры ацэнцы ведаў вучняў не будуць улічвацца тыя моманты, якія тычацца зменаў у правілах. «Гэта значыць калі ў дыктоўцы вучань напіша, напрыклад, „ва універсітэце“ замест „ва ўніверсітэце“, то такое напісанне не будзе залічана як памылка», — растлумачыў прафесар і дадаў, што тэксты з падобнымі зменамі не будуць уключацца ў экзаменацыйныя і тэставыя заданні.

Што да напісання слова «прэзідэнт», адзначыў Лукашанец, то «правілы напісання гэтага слова застаюцца такімі ж, якімі былі з 1959 года». «А правіла гучыць так: назвы вышэйшых пасад у афіцыйным выкарыстанні пішуцца з вялікай літары», — сказаў філолаг. БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня ўваходзіць у дзеянне закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», нагадаў 20 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Інстытута мовы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика