У «Краснасельскбудматэрыялы» прыйшлі людзі ў пагонах. 21.by

У «Краснасельскбудматэрыялы» прыйшлі людзі ў пагонах

27.08.2010 10:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праваахоўныя органы вывучаюць дзейнасць найбуйнейшага вытворцы будаўнічых матэрыялаў у Беларусі — ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

Незразумела чаму, але апошнім часам на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» звярнулі ўвагу і МУС, і КДБ, і пракуратура. Ужо распачатыя дзве крымінальныя справы, і абедзве можна назваць даволі непрыемнымі для прадпрыемства.

Так, крымінальная справа па ч.2 ст.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры) распачатая ў дачыненні да мінчука, які з мая 2008 па сакавік 2010 ажыццяўляў незаконную пастаўку на адрас ААТ " Краснасельскбудматэрыялы» сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Паводле падлікаў МУС, за два гады праз незаконныя пастаўкі мінчук здолеў зарабіць 1,8 млрд рублёў.

Цяпер следчыя МУС спрабуюць высветліць, якім чынам ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» купляла сыравіну ў падазраванага.

Другая крымінальная справа распачатая пракуратурай па матэрыялах аператыўнай распрацоўкі КДБ і Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. У поле зроку праваахоўных органаў трапілі галоўны інжынер-тэхнолаг ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і былы начальнік аддзялення дазнання Ваўкавыскага РАУС. Яны падазраюцца ў крадзяжы з тэрыторыі прадпрыемства будаўнічых матэрыялаў. Аб’ём выкрадзенага пакуль удакладняецца.

Падзяліцца навіной: 
Ежедневник

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўныя органы вывучаюць дзейнасць найбуйнейшага вытворцы будаўнічых матэрыялаў у Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика