Сідорскі: Ажыятажнага попыту на крупяныя вырабы ў Беларусі няма. 21.by

Сідорскі: Ажыятажнага попыту на крупяныя вырабы ў Беларусі няма

10.09.2010 18:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас рабочай паездкі ў Ліду.

Ён адзначыў, што ў краіне дастаткова запасаў харчовых тавараў. Сяргей Сідорскі выказаў упэўненасьць у тым, што «грэчкі ў продажы будзе столькі, колькі трэба». А нейкі ажыятаж вакол крупяных вырабаў ён назваў «падагрэтым», перадае БЕЛТА.

«На мінулым тыдні па даручэньні прэзыдэнта пацікавіліся ў прылеглых рэгіёнах Расеі і высьветлілі, што там — беларуская грэчка. Ня страшна, у нас гэтай прадукцыі хапае. Акрамя таго, у апошнія дні павялічаны аб’ёмы вытворчасьці крупаў, каб забясьпечыць гандаль», — сказаў Сідорскі.

Адносна цаны Сяргей Сідорскі сказаў, што каб апярэдзіць адток беларускай грэчкі ў Расею, дзе цана на яе ўдвая вышэй, было прынята рашэньне крыху падняць цэны на гэтую прадукцыю ў Беларусі. Ён паабяцаў, што грэчка ў Беларусі будзе таньней, чым за межамі краіны.

«Нагнятаньне непатрэбных жарсьцяў ні да чаго добрага не прыводзіць», — сказаў прэм’ер-міністар.

А што тычыцца наяўнасьці ў гандлёвай сетцы сьметанковага масла, то праблемы з гэтай прадукцыяй быць у прынцыпе не павінна.

«Каля 80% ад агульнага аб’ёму вырабленага ў Беларусі сьметанковага масла сыходзіць на экспарт, — адзначыў Сяргей Сідорскі. — Нам нічога не каштуе цягам аднаго дня разьвярнуць частку экспартных патокаў на ўнутраны рынак».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас рабочай паездкі ў Ліду.Ён адзначыў, што ў краіне дастаткова запасаў харчовых тавараў. Сяргей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика