Кэтрын Эштан заклікае правесці незалежнае расследаванне смерці Бябеніна
10.09.2010 22:08
—
Новости Общества
|
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заклікае правесьці «поўнае, незалежнае і празрыстае расьсьледаваньне» сьмерці беларускага апазыцыйнага актывіста і журналіста Алега Бябеніна. Пра гэта паведамляе эўрапейскі інтэрнэт-партал EUobserver. Мая Качанчыч, прэс-сакратар Кэтрын Эштан, заявіла, што ў іх офісе са шкадаваньнем даведаліся пра трагічную гібель Бябеніна. Па яе словах, ён быў «адным з ключавых людзей, якія заклікалі да правядзеньня рэформаў у Беларусі». Адказваючы на пытаньне пра тое, наколькі інцыдэнт можа паўплываць на рашэньне ЭЗ па пытаньні санкцый у адносінах беларускіх чыноўнікаў, якое будзе прынята ў кастрычніку 2010 году, Качанчыч сказала, што ЭЗ «пільна сочыць за сытуацыяй з правамі чалавека ў краіне». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заклікае правесьці «поўнае, незалежнае і празрыстае расьсьледаваньне»...
|
|