Фестываль «Аршанская бітва». 20 затрыманых
12.09.2010 16:21
—
Новости Общества
|
Нягледзячы на затрыманні міліцыяй, грамадзяне з розных гарадоў краіны змаглі трапіць на Крапівенскае поле і адсвяткаваць перамогу ў Аршанскай бітве. Пад рознымі маркамі па дарозе на Крапівенскае поле былі затрыманыя і дастаўленыя ў міліцыю ў Оршы і Дуброўна больш за 20 чалавек. Традыцыйна праследаваліся пастаянныя ўдзельнікі мерапрыемства — мастак Алесь Пушкін і бард Андрэй Мельнікаў. Як паведаміў Мельнікаў, прыкладна ў 19 гадзін 11 верасня ён быў затрыманы Дзяржаўтаінспекцыяй на аўтадарозе З міліцыі барда адпусцілі толькі ў 1.30 ночы і склалі пратакол за парушэнне ПДР. Яго абвінавацілі ў тым, што веласіпед не быў абсталяваны фарай і гукавым сігналам. «Ды і наогул міліцыянеры сказалі, што я не меў права ехаць па праезнай частцы на веласіпедзе», — адзначыў Мельнікаў. Іншыя ўдзельнікі мерапрыемства дабіраліся, выкарыстоўваючы розныя тактычныя хітрыкі. Напрыклад, гомельскія актывісты не паехалі на аўтобусе, а сышлі на некалькі прыпынкаў раней, ішлі да памятнага крыжа праз палі, кустоўе і лясы, пазбягаючы адкрытай мясцовасці і аўтадарогі. Ім удалося трапіць на фестываль. «Прычым аднойчы мы ўсё ж нарваліся на засаду міліцыі і кінуліся наўцёкі, — паведаміла гамяльчанка Ларыса Шчыракова. — Было пачуццё, што мы ўчынілі шэраг злачынстваў і хаваемся ад правасуддзя. Міліцыянеры свяцілі ліхтарыкамі, крычалі: „Стаяць, міліцыя!“, — а мы схаваліся ў нейкай лагчынцы і адседзеліся там».Фестываль «Аршанская бітва» праходзіць у памяць перамогі арміі Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскай дзяржавы ў 1514 годзе. Першы фестываль аўтарскай пенсі прайшоў на месцы бітвы ў 1991 годзе. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на затрыманні міліцыяй, грамадзяне з розных гарадоў краіны змаглі трапіць на Крапівенскае поле і адсвяткаваць перамогу ў Аршанскай бітве. Пад рознымі...
|
|