У. 21.by

У

13.09.2010 10:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 і 11 верасня Гомель адсвяткаваў Дзень горада. Да гэтай падзеі ў абласным цэнтры прымеркавалі адкрыццё шэрагу аб’ектаў, сярод якіх першы ў горадзе гіпермаркет «Лінія» расійскай карпарацыі «ГРІНН».

Як паведамляе Гомельскі гарвыканкам, новы буйны магазін на вуліцы Хатаевіча стаў першым у Беларусі і 19-м па ліку ў сетцы харчовых гіпермаркетаў пад гандлёвай маркай «Лінія».

Паводле інфармацыі гарвыканкама, падпісанне інвестыцыйнага пагаднення паміж карпарацыяй «ГРІНН» і адміністрацыяй Гомельскай вобласці адбылося 20 мая 2010 года падчас VII Гомельскага эканамічнага форуму. Агульны аб’ём інвестыцый у праект склаў 500 млн. расійскіх рублёў. Частка сродкаў зрасходавана на добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, а таксама на будаўніцтва сучаснай дзіцячай гульнёвай пляцоўкі каля гіпермаркета. Новая «Лінія» створыць для жыхароў Гомеля 700 працоўных месцаў.

Агульная плошча гіпермаркета складае 14 тыс. кв. м, гандлёвая — 5 тыс. кв. м. Ён абсталяваны 32 касавымі тэрміналамі. Гандлёвая галерэя на другім паверсе і частка плошчаў у перадкасавай зоне аддадзены арандатарам.

Як і ўсе «Лініі», гомельская працуе ў фармаце cash&carry (склад-магазін) згодна з канцэпцыяй, распрацаванай спецыялістамі карпарацыі «ГРІНН». Тэхналагічныя рашэнні даюць магчымасць ажыццяўляць вялікія аб’ёмы продажу, што, у сваю чаргу, дазваляе ўстанаўліваць цэны ніжэйшыя за агульнагарадскія. У асартыменце з 20 тысяч найменняў прадукцыі асноўны аб’ём займае харчовая група. Спадарожныя тавары займаюць 15% усёй прадукцыі.

Гіпермаркет працуе кругласутачна і мае бясплатную стаянку на 500 аўтамабіляў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 і 11 верасня Гомель адсвяткаваў Дзень горада. Да гэтай падзеі ў абласным цэнтры прымеркавалі адкрыццё шэрагу аб’ектаў, сярод якіх першы ў горадзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика