З’явілася дабрачынная падпіска на белрадыё. 21.by

З’явілася дабрачынная падпіска на белрадыё

13.09.2010 13:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Аўтарадыё» ўжо цэлы месяц прапануе сваім слухачам падтрымаць радыёстанцыю шляхам дабрачыннай падпіскі.

Гендырэктар радыёстанцыі Юрый Базан расказаў, што гэта звычайная практыка для заходніх краін. «У нас не развіты інстытут падтрымкі СМІ на дабрачыннай аснове, што існуе ў свеце. І некамерцыйныя праекты ў такім выпадку ствараць цяжка. Мы маем бясплатныя газеты, але мы ведаем, чым яны запоўнены — рэкламай. А ў нас у музычным шэрагу шмат кампазіцый некамерцыйнага характару. Таму і вырашылі паспрабаваць дабрачынную падпіску».

Сэнс акцыі заключаецца ў тым, што слухач тэлефануе на канкрэтны нумар, а з яго рахунку на карысць радыёстанцыі пералічваецца пэўная сума грошай. Па словах сп. Базана, у свеце такая падпіска даволі высокая.

На «Аўтарадыё» яна складае пяць тысяч рублёў.

Ахвяраваць грошы можна толькі праз гарадскі тэлефон. Але ўжо вядуцца перамовы з сотавымі аператарамі, каб і з мабільнікаў можна было гэта зрабіць. Бо шмат людзей слухае радыё за рулём аўтамабіля.

Юрый Базан першыя вынікі лічыць нядрэннымі, хоць акцыя праводзіцца яшчэ ў пробным рэжыме.

Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Аўтарадыё» ўжо цэлы месяц прапануе сваім слухачам падтрымаць радыёстанцыю шляхам дабрачыннай падпіскі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика