Андрэя Пачобута апыталі наконт чутак пра замах на Лукашэнку
13.09.2010 17:59
—
Новости Общества
|
Падставай для выкліку ў міліцыю стаў допіс у блогу. У прыватнасці словы: «Нядаўна быў у Лідзе. Рэальна чуў такія байкі».
13 верасня гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута выклікалі на гутарку ва Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці. «Я ўпершыню даведаўся, што ў тым непрыкметным шэрым будынку на вуліцы Соламавай знаходзіцца такая ўстанова. За ўваходам сочыць камера. У дзверы трэба званіць, каб запусцілі ў сярэдзіну. На стаянцы непрыкметныя легкавікі, з якіх выходзяць людзі ў цывільным характэрнага выгляду», — дзеліцца ўражаннямі ад паходу на гутарку журналіст. Міліцыянтаў зацікавіў ягоны Па словах Андрэя, міліцыянты былі карэктныя і сур’ёзныя. На стале ляжаў ягоны здымак фармату А4, зроблены хутчэй за ўсё падчас аднаго з затрыманняў. Апытанне было наладжанае на загад са сталіцы. «У мяне пыталі, хто мне расказаў пра тое, што на «Дажынках» заб’юць Лукашэнку. Ці ведаю я невядомага дзядулю — героя чутак пра замах у Лідзе».«Я адмыслова падкрэсліў міліцыянту, які мяне апытваў, што пісаў менавіта пра чуткі, называючы пачутае байкамі», — кажа журналіст. Ён мяркуе, што тэрміновы выклік яго ў міліцыю можа быць звязаны са з’яўленнем у інтэрнэце скандальнага роліка з сведчаннямі «былога супрацоўніка адной са спецслужбаў Расійскай Федэрацыі». Нагадаем, што чуткі пра магчымы замах на кіраўніка дзяржавы падчас «Дажынак» з’явіліся месяц таму. У інтэрнэце адразу ж загаварылі пра тое, што падобныя чуткі ўзнікаюць не ўпершыню. Яны гучалі ў 2002 годзе на Карэліччыне, колькі гадоў таму на Глыбоччыне. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падставай для выкліку ў міліцыю стаў допіс у блогу. У прыватнасці словы: «Нядаўна быў у Лідзе. Рэальна чуў такія байкі».
|
|