Рабіць сваю справу разам
14.09.2010
—
Новости Общества
|
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Надзея" (Вілейскі раён) правяло рабочую нараду з начальнікамі раённых вузлоў паштовай сувязі па абмеркаванні задач, якія стаяць перад прадпрыемствам на фінішы 2010 г., і шляхоў яго развіцця ў бліжэйшай пяцігодцы, у тым ліку сістэмы лагістыкі, маркетынгавай і рэкламнай дзейнасці аб'ектаў, укаранення новых сістэм аўтаматызацыі паслуг на базе інфармацыйных тэхналогій і інш. У абмеркаванні азначанай тэмы прымалі ўдзел генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Ю.А. Комар, намеснікі генеральнага дырэктара І.І. Саксонава, С.А. Патапенка, М.Г. Новікаў, старшыня аб'яднанага камітэта прафсаюза А.Я. Дробава, дырэктары і намеснікі дырэктараў абласных філіялаў... Яны ў сваіх выступленнях падзяліліся досведам і напрацоўкамі, начальнікі раённых вузлоў паштовай сувязі абазначылі праблемныя пытанні, якія неабходна вырашаць сумесна. Хацелася б адзначыць, што ўпершыню такі пашыраны семінар праводзіўся ў 1996 годзе. І стаў за правіла. Як і імкненне рабіць сваю справу разам. Ул. інф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Надзея" (Вілейскі раён) правяло рабочую...
|
|