АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

14.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два каткі з сінтэтычным лёдам з'явяцца ў Мінску.

Споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння Івана Грыгаровіча, беларускага гісторыка, археографа, краязнаўцы, рэлігійнага дзеяча. Нарадзіўся ў Прапойску (цяпер Слаўгарад). Быў рэктарам Гомельскага, затым Віцебскага духоўных вучылішчаў. Пісаў палітычную і царкоўную гісторыю Беларусі, рыхтаваў да друку першы беларускі архіяграфічны зборнік "Беларускі архіў старажытных грамат". Склаў слоўнік беларускай мовы.

Чатырнаццаць чалавек загінулі на дарогах Беларусі ў мінулую пятніцу і ў выхадныя.

Штогод каля мільёна чалавек добраахвотна зводзяць рахункі з жыццём. У сярэднім кожныя 40 секунд адбываецца адно самагубства. Такія звесткі прыводзіць Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Кожнае трэцяе дзіця ў ЕС нараджаецца па-за шлюбам. У новым даследаванні Еўрастата адзначаецца, што лідзіруе па колькасці дзяцей, народжаных па-за шлюбам, Эстонія. У 2008 г. такіх дзяцей было 59 %. Далей ідуць Швецыя — 54,7 %, Славенія — 52,8 %, Францыя — 52,6 %. Менш за ўсё дзяцей па-за шлюбам нараджаецца ў Грэцыі — 5,9%. Сярэдні паказчык па Еўропе складае 35,1%. У даследаванні адзначаецца, што ва ўсіх краінах ЕС гэты паказчык расце.

Пінскія памежнікі за мінулыя выхадныя затрымалі ў памежных лясах 19 нелегальных грыбнікоў з Украіны. З пачаткам грыбнога сезона і перыяду збору журавін украінскаму боку перададзена больш за 190 грыбнікоў — парушальнікаў беларускага заканадаўства. Гэтую статыстыку папаўняюць таксама больш за 1 тыс. нелегальных зборшчыкаў чарніц.

Беспрацоўная жанчына 1956 года нараджэння пазбавілася абедзвюх ног, трапіўшы пад камбайн на кукурузным полі пад Салігорскам. Жанчына збірала кукурузу для асабістых мэтаў на полі СВК "Краснадворцы". Яна не заўважыла камбайн "Палессе-80", які праводзіў уборку гэтай сельгаскультуры. У выніку жанчына трапіла пад жняярку. У Салігорскай цэнтральнай райбальніцы ўрачам давялося ампутаваць пацярпелай абедзве галёнкі. Цяпер жанчына ў стане траўматычнага шоку знаходзіцца ў рэанімацыі. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.

Жыхар Мсціслаўскага раёна загінуў, трапіўшы пад плуг. Пракуратура Мсціслаўскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі 29-гадовага жыхара вёскі Шамава. У мінулыя выхадныя малады чалавек дапамагаў аднавяскоўцу разворваць зямельны ўчастак. Кіруючы плугам, у які быў запрэжаны конь, у нейкі момант вясковец упаў. Спалоханая жывёліна панесла. Спрабуючы яе спыніць, мужчына трапіў пад плуг, атрымаў траўму брушной поласці, ад чаго памёр на месцы здарэння.   ПОЎНЫ АБЗАЦ     У адным з гарадкоў штата Вермонт (ЗША) ёсць завод марозіва Dtn&Jerry's Іce Cream. Гэта мясцовая славутасць. Завод выпускае безліч гатункаў марозіва і кожны год істотна абнаўляе свой асартымент. Тое, што надакучыла людзям, здымаюць з вытворчасці. І дзе, вы думаеце, яно апынаецца? На могілках. На ўзгорку за фабрыкай стаіць больш за 200 пластыкавых надмагілляў. На кожным з іх намалявана марозіва, напісаная эпітафія, яго інгрэдыенты і гады "жыцця", г.зн. выпуску. Тут можна ўшанаваць памяць таго гатунку, які вам падабаўся, напрыклад, у дзяцінстве ці юнацтве. Цікава, што людзі могуць вярнуць "нябожчыка" ў свет жывых. Для гэтага дастаткова прагуляцца па віртуальных могілках на сайце кампаніі і прагаласаваць за любімы "памерлы" смак. Калі ён збярэ дастаткова галасоў, то яго "адродзяць" — зноў пачнуць выпускаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з гарадкоў штата Вермонт (ЗША) ёсць завод марозіва Dtn&Jerry's Іce Cream. Гэта мясцовая славутасць. Завод выпускае безліч гатункаў марозіва і кожны год істотна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика