Гарэлі панчошна-трыкатажныя вырабы
14.09.2010
—
Новости Общества
|
У Віцебску гарэў склад гатовай прадукцыі — панчошна-трыкатажных вырабаў прыватнай фірмы. Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, выратавальнікі на месца пажару прыехалі а дзявятай гадзіне раніцы. Фірма арандуе склад у вытворчага аб'яднання "Маналіт". Калі выратавальнікі прыехалі на месца, назіралася гарэнне склада плошчай 110 квадратных метраў. Прадукты гарэння па калідорах першага паверха распаўсюджваліся на другі паверх, дзе знаходзяцца адміністрацыйныя памяшканні. Людзі, якія працавалі на другім паверсе, аказаліся адрэзанымі ад шляхоў эвакуацыі. Стварылася рэальная пагроза іх жыццю. Падчас правядзення разведкі ў будынку пажарныя высветлілі, што на складзе, які гарыць, ёсць два газавыя балоны, якія маглі выбухнуць у любую секунду. На месцы пажару стварылі спецыяльны штаб, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі фірмы, аб'яднання "Маналіт" і Віцебскага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. З памяшканняў другога паверха выратавальнікі з прымяненнем спецыяльных лесвіц эвакуявалі 13 чалавек. У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Страта ад пажару ўстанаўліваецца, яго прычыны высвятляюцца. Аляксандр ПУКШАНСКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску гарэў склад гатовай прадукцыі — панчошна-трыкатажных вырабаў прыватнай фірмы. Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога...
|
|