У Фрунзенскім раёне сталіцы бацькоў-алкаголікаў далучаюць да царквы
14.09.2010
—
Новости Общества
|
Нетрадыцыйны спосаб барацьбы з п'янствам бацькоў, чыіх дзяцей выхоўвае дзяржава, практыкуюць у Фрунзенскім раёне сталіцы. Учора "абавязаных асобаў", якія падпадаюць пад дзеянне Дэкрэта № 18, сабралі ў праваслаўным храме у гонар Архістраціга Міхаіла, што знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава. Зразумела, што большасць гора-бацькоў прыйшлося збіраць участковым інспектарам і прывозіць у прымусовым парадку. Сустрэча пачалася з размовы з настаяльнікам прыходу айцом Ігарам. Прычым не толькі пра п'янства, наркаманію, кінутых дзяцей, але і пра тое, што жыццё можна наладзіць — трэба толькі пастарацца. Пасля агульнай лекцыі ўсе ахвотныя атрымалі ад святара асабістыя настаўленні і прайшлі абрад акраплення святой вадой. Самых злосных ухілістаў пасля акцыі міліцыянеры даставілі на працоўныя месцы. Ініцыятарам акцыі стаў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзінас Лінкус. "Хочацца спадзявацца, што мерапрыемства будзе мець належны вынік. У 2010 годзе ў бацькоўскіх правах у Фрунзенскім раёне адноўлена толькі адна матуля, а з моманту дзеяння Дэкрэта № 18 — 13 чалавек. Спадзяюся, што сустрэча прымусіць хоць кагосьці з бацькоў задумацца, перастаць злоўжываць спіртным, прапускаць працоўныя дні, і адноўленых у бацькоўскіх правах будзе больш", — расказаў Дзінас Лінкус. Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС сталіцы Ала Галубовіч, на гэты раз на сустрэчу ўдалося сабраць 22 "абавязаныя асобы", сярод якіх 6 жанчын. Усяго ж пад дзеянне Дэкрэта № 18 у Фрунзенскім раёне падпадае крыху больш за 200 чалавек. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нетрадыцыйны спосаб барацьбы з п'янствам бацькоў, чыіх дзяцей выхоўвае дзяржава, практыкуюць у Фрунзенскім раёне сталіцы. Учора "абавязаных асобаў", якія...
|
|