Больш за 60 працэнтаў расіян адчуваюць пачуццё сораму за сваю краіну. 21.by

Больш за 60 працэнтаў расіян адчуваюць пачуццё сораму за сваю краіну

14.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

64 працэнты расіян адчуваюць пачуццё сораму за сваю краіну. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыёлагамі фонду "Грамадскае меркаванне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прычым 39 працэнтаў апытаных заявілі, што ім бывае сорамна за Расію часта, 25 працэнтаў — часам.

Асноўная прычына (25 працэнтаў), якая выклікае ў жыхароў Расіі гэта пачуццё, — нізкі сацыяльны ўзровень жыцця ў краіне: нізкія зарплаты, сацыяльная неабароненасць, моцнае сацыяльнае расслаенне. 6 працэнтаў расіян саромеюцца няўдач у спорце, 5 працэнтаў занепакоеныя беспрацоўем. Па 4 працэнты апытаных адчуваюць сорам за стан расійскай эканомікі, дрэнную работу ўлады і недастойныя паводзіны палітыкаў.

Па 3 працэнты рэспандэнтаў адзначылі карупцыю, беззаконнасць у краіне, алкагалізм насельніцтва, высокія цэны, а таксама нядаўнія палітычныя падзеі — развал СССР, вайну ў Чачні. Па 2 працэнты расіян саромеюцца становішча Расіі ў свеце, тэрарызму, нізкага ўзроўню адукацыі і аховы здароўя, высокага ўзроўню беспрытульнасці, стану дарог і сітуацыі з ляснымі пажарамі.

Адначасова 31 працэнт расіян часам ганарацца сваёй краінай, яшчэ 29 працэнтаў адчуваюць гэта пачуццё часта. 21 працэнт рэспандэнтаў ганарацца дасягненнямі Расіі ў спорце, 4 працэнты — рускім народам у цэлым, 3 працэнты — расійскай арміяй і 2 працэнты — кіраўніцтвам краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
64 працэнты расіян адчуваюць пачуццё сораму за сваю краіну. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыёлагамі фонду "Грамадскае меркаванне", перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика