На Залатой Гары. 21.by

На Залатой Гары

14.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Калі горад аднаўлялі пасля вайны, вуліцу Замкавую перайначылі ў Валадарскага, а Лепельскую — у Луначарскага, — кажа 75-гадовы Мікалай Іванавіч, які нарадзіўся і вырас на Залатой Гары. З яе пайшоў служыць у армію, а вярнуўся ўжо на... Пралетарскую.

Ідэя Фёдараўна кажа, што вуліца была надзвычай вясёлая і шматдзетная. На ёй жыло шмат яўрэяў. Да вайны. У вайну амаль усіх яўрэяў расстралялі. Яна добра памятае той дзень, калі людзей павялі на расстрэл. Помніць і прозвішчы некаторых колішніх суседзяў: Глозманы, Шпільманы, Фальбусы...

У хлопчыкаў, якія ў гэты час вярталіся са школы, запытаўся пра старую назву і пачуў, што яны нічога пра яе не ведаюць. Але і пра Валадарскага з Луначарскім таксама ім невядома.

— Можа, каб вярнулі прыгожую назву назад, дык і вуліцу б трохі давялі да ладу, заасфальтавалі і добраўпарадкавалі, — кажуць-пытаюцца старэйшыя жыхары-суседзі Мікалай і Ідэя.

Сапраўды, Залатая гара заслугоўвае большай увагі ад горада. Днямі ў Чашніках прайшло чарговае свята, а вуліца, хоць менавіта з яе пачынаўся некалі горад і знаходзіцца яна амаль у цэнтры, застаецца не самай прывабнай. І гэта мякка кажучы.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Калі горад аднаўлялі пасля вайны, вуліцу Замкавую перайначылі ў Валадарскага, а Лепельскую — у Луначарскага, — кажа 75-гадовы Мікалай Іванавіч, які нарадзіўся і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика