На дзіцячае "Еўрабачанне" паедзе школьнік з Жабінкі
14.09.2010
—
Новости Общества
|
"Eurovіsіon-news" Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2010" прадставіць 13-гадовы Данііл Казлоў з песняй "Музыкі свет". У фінальным туры нацыянальнага адбору школьнік з Жабінкі абышоў сваіх канкурэнтаў, набраўшы 24 балы. Другое месца заняла мінчанка Эвеліна Лашук з песняй "Дзядулеў хіт", на трэцім радку — мазырчанка Кацярына Атрошчанка і яе песня "Купала". Данііл Казлоў вучыцца ў восьмым класе СШ № 1 г. Жабінка. З дзевяці гадоў займаецца ў школе мастацтваў па класе скрыпкі, удзельнік дзіцячага эстраднага калектыву "Алегра-Нова" пад кіраўніцтвам Нэлі Дуколі. У творчым багажы хлопчыка — Гран-пры конкурсу "Залатая пчолка" (2009), перамога ў рэспубліканскім конкурсе "Юныя таленты Беларусі" ў лагеры "Зубраня", першае месца на конкурсе "Рытмы маладосці" ў Брэсце (2010). Данііл — шостае дзіця ў сям'і, яго тата — пастыр царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў. — Я прысвячаю сваю перамогу ўсім сваім родным і Богу, — сказаў пасля свайго выступлення хлопчык. Тлумачачы творчую канцэпцыю песні, Данііл адзначыў: "Музыка — гэта ўсё, што нас акружае. Выконваючы песню, я думаў, што музыка дадзеная нам звыш". Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2010" прадставіць 13-гадовы Данііл Казлоў з песняй "Музыкі свет". У фінальным туры нацыянальнага адбору школьнік з Жабінкі...
|
|