Пераварочванне прадметаў. 21.by

Пераварочванне прадметаў

14.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У традыцыйнай культуры беларусаў існаваў і да сённяшняга часу захаваўся цэлы шэраг дзеянняў, звязаных з перакульваннем або пераварочваннем прадметаў, якія суправаджаюць асноўныя этапы пахавальна-памінальных абрадаў.

Момант надыходу смерці вызначалі па стане перавернутага люстэрка, паднесенага да вуснаў паміраючага. Сухая паверхня сведчыла аб адсутнасці прыкмет жыцця, што патрабавала распачаць адпаведныя рытуальныя дзеянні.

Калі смерць надыходзіла цяжка, чалавека пераносілі на зямлю (на падлогу), засцеленую саломай мінулагодняга ўраджаю. Пры гэтым яго клалі галавой да дзвярэй (пераварочвалі).

Алгарытм перавернутасці праглядаўся і ў заключнай частцы пахавальнага абраду. Памерлага выносілі з хаты ўперад нагамі і адразу ж пераварочвалі табурэткі або лаўкі, на якіх стаяла труна. Прычым існуюць два варыянты пераварочвання: або пераварочваюць уверх нагамі абедзве табурэткі, або толькі адну і ставяць яе ніцма на другую. Змест гэтага дзеяння быў адзін і той жа: не даць смерці раней за жывых "заняць" гэта месца і "забраць" яшчэ каго-небудзь з гэтай сям'і.

У структуры пахавальнай абраднасці важнае месца займаў апошні зямны шлях нябожчыка, з якім звязаны вялікі цыкл вераванняў, прыкмет і прадказанняў, што вызначалі далейшы лёс сям'і, блізкіх або аднавяскоўцаў: непажадана, каб нехта ехаў або ішоў насустрач; кепска, калі за пахавальнай працэсіяй ішла якая-небудзь жывёліна (у гэтым выпадку нехта з мужчын выварочваў шапку і спрабаваў адагнаць яе).

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У традыцыйнай культуры беларусаў існаваў і да сённяшняга часу захаваўся цэлы шэраг дзеянняў, звязаных з перакульваннем або пераварочваннем прадметаў, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика