Справа іх гонару. У Маларыце караваем новага ўраджаю, сардэчнымі словамі падзякі за яго багатую вагу віталі хлебаробаў Берасцейшчыны на абласным свяце “Дажынкі”. 21.by

Справа іх гонару. У Маларыце караваем новага ўраджаю, сардэчнымі словамі падзякі за яго багатую вагу віталі хлебаробаў Берасцейшчыны на абласным свяце “Дажынкі”

14.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Справа іх гонару. 
У Маларыце караваем новага ўраджаю, сардэчнымі словамі падзякі за яго багатую вагу віталі хлебаробаў Берасцейшчыны на абласным свяце “Дажынкі”.

Гэта было справай іх гонару — пры тым, што зімой палілі маразы, а ўлетку ні колас, ні чалавека не шкадавала спёка, — сабраць з палёў усё, што выпеставалі. Больш за мільён тон збожжа — такі ўнёсак у сёлетні каравай краіны зрабіла вобласць.

— У апошнія гады сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці  паказваюць добрыя вынікі, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. — І гэтаму ў многім спрыяе прымяненне навуковых дасягненняў у вырошчванні культур і прамысловых метадаў у сельгасвытворчасці. Дзеля нарошчвання вытворчага патэнцыялу сельгаспрадпрыемстваў за чатыры гады пяцігодкі ў вёску было накіравана каля чатырох трыльёнаў рублёў. За першае паўгоддзе сёлетняга — ужо больш за 500 мільярдаў. Усё ўкладзенае вяртаецца. У апошія тры гады Брэстчына ўпэўнена атрымлівае больш як 1,2 мільёна тон збожжа, каля 100 тысяч тон масланасення рапсу. Пільная ўвага і да бульбы — удасканаленне тэхналогій, набыццё высокапрадукцыйнай тэхнікі, будаўніцтва бульбасховішчаў таксама дае плён. Сёлета ўраджайнасць другога хлеба ў вобласці чакаецца  на 50 цэнтнераў большай за леташнюю. Калі цяпер валавы збор бульбы перасягне 200 тысяч тон, то да канца наступнай пяцігодкі аб’ёмы яе берасцейцы мяркуюць падвоіць. Выконваюцца задачы і па вытворчасці малака і мяса...Асаблівая пашана на сёлетніх “Дажынках” — працаўнікам Баранавіцкага і Пружанскага раёнаў, дзе атрыманы найбольшы намалот збожжа; у Брэсцкім і Камянецкім аказаліся самыя шчодрыя нівы, 31 гаспадарка вобласці з кожнага гектара сабрала больш як па 40 цэнтнераў, а ў СВК “Палеская ніва” Столінскага раёна і ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Баранавіцкага  на круг атрымалі па 61 цэнтнеры.Ніхто з тых, хто выходзіў на святочную сцэну, не скупіўся на самыя цёплыя словы для хлебаробаў, якія любяць сваю справу і ўкладваюць у яе не толькі працавітасць, але і душу. 112 экіпажаў вобласці намалацілі больш як па тысячы тон збожжа. У гонар усіх руплівых працаўнікоў вёскі паднялі сцяг “Дажынак” пераможцы абласнога спаборніцтва — старшыня Пінскага райвыканкама Валерый Рабкавец, старшыня СВК “Святая воля” Івацэвіцкага раёна Уладзімір Любушак, старшы камбайнер СВК “Крошын” Баранавіцкага раёна Сяргей Мікульчык і яго калега з СВК “Агра-Моталь” Іванаўскага раёна Анатоль Філіновіч.А сталіца свята — Маларыта — сустракала гасцей і ўласнымі дасягненнямі. Нягледзячы на тое, што раён мае не самыя ўрадлівыя глебы, дзякуючы старанню сялян ён неаднойчы выходзіў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы травяністых кармоў, перасягнуў пяцітысячны ўзровень па надою малака на карову.Сустракала Маларыта таксама багатым кірмашом ды светлым абліччам адрамантаваных бальніц, школ, крамаў, дамоў, дарог, новай гасцініцай, спартыўным палацам, абноўленым гарадскім паркам. І тут пастараліся будаўнікі на чале з ААТ “Будаўнічы трэст № 8” Брэста. — Мы і надалей будзем прыкладаць усе намаганні, каб нашы малыя гарады і вёскі ўпарадкоўваліся і развіваліся, прырасталі сем’ямі і працавітымі людзьмі, сапраўднымі гаспадарамі нашай цудоўнай Бацькаўшчыны, — падкрэсліў Канстанцін Сумар, уручаючы заслужаныя ўзнагароды героям жніва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта было справай іх гонару — пры тым, што зімой палілі маразы, а ўлетку ні колас, ні чалавека не шкадавала спёка, — сабраць з палёў усё, што выпеставалі. Больш за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика