КДБ атрымаў паўнамоцтвы адсочваць фінансавыя аперацыі грамадзян
14.09.2010 14:56
—
Новости Общества
|
Камітэт дзяржбяспекі атрымаў больш шырокія паўнамоцтвы для кантролю над фінансавымі аперацыямі грамадзян. Нагадаем, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці» Савет міністраў Беларусі яшчэ ў 2006 годзе надзяліў КДБ паўнамоцтвамі вызначаць пералік асобаў, што «здзяйсняюць фінансавыя аперацыі, у дачыненні да якіх ёсць звесткі пра іх удзел у тэрарыстычнай дзейнасці альбо знаходжанне пад кантролем асоб, якія займаюцца тэрарыстычнай дзейнасцю, і давядзення гэтага пераліку да ведама асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі. Складзены КДБ пералік даводзіўся Камітэтам дзяржаўнай бяспекі да дзяржаўных органаў, якія кантралявалі дзейнасць асоб, што ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, і органа фінансавага маніторынгу ў мэтах інфармавання асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі. Кажучы простай мовай, КДБ фармаваў спіс асоб, у дачыненні якіх былі падазрэнні, што яны маюць дачыненне да тэрарыстычных арганізацыяў альбо знаходзяцца пад іх кантролем. Гэты пералік накіроўваўся ў дзяржаўныя органы, якія кантралявалі ўсе фінансавыя аперацыі, што выконваліся асобамі, уключанымі ў пералік. Але КДБ тут быў абмежаваны тым, што ў пералік маглі ўключацца толькі тыя асобы, якія ажыццяўлялі фінансавыя аперацыі. Цяпер сітуацыя крыху зменіцца. Згодна з пастановай Саўміна № 1287, з гэтага часу КДБ зможа ўключаць у пазначаны пералік не толькі асобаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, а ўсіх «удзельнікаў фінансавай аперацыі».Пры гэтым у пастанове не вызначана, хто трапляе пад вызначэнне «ўдзельніка фінансавай аперацыі». Улічваючы, што падставай для ўключэння ў пералік з’яўляюцца звесткі, атрыманыя ў выніку дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі, а таксама «іншыя падставы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь», то цяпер у пералік пад кантроль КДБ можа трапіць практычна кожны.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэт дзяржбяспекі атрымаў больш шырокія паўнамоцтвы для кантролю над фінансавымі аперацыямі грамадзян.Нагадаем, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі...
|
|