АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

15.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Споўнілася 90 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму тэатру. У 1944  г. тэатру прысвоена імя Янкі Купалы, з 1955 г. — званне "акадэмічнага", з 1993 г. гэта Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Беларуская мова стала другой па папулярнасці пасля англійскай сярод украінскіх студэнтаў-філолагаў. З новага навучальнага года ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі пачалося навучанне ўкраінскіх студэнтаў па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура". Конкурс на новую спецыяльнасць быў даволі высокім — 14 чалавек на месца. Гэта другі вынік па інстытуце філалогіі пасля спецыяльнасці "англійская мова", дзе колькасць ахвотных паступіць склала 17 чалавек на месца, перадае БЕЛТА.

Аднагадовае дзіця загінула пад коламі аўтамабіля ў Клецку. Дзіця 2009 года нараджэння знаходзілася на праезнай частцы вуліцы Панкратава, дзе на яго наехаў аўтамабіль "Форд". Вадзіцель легкавой машыны, хутчэй за ўсё, не заўважыў малое. У сувязі са здарэннем дарожная міліцыя нагадвае, што ні ў якім разе нельга пакідаць дзяцей без нагляду паблізу дарог. Недапушчальна таксама дазваляць дзецям да 14 гадоў катацца па праезнай частцы на веласіпедзе.

У Мінску пенсіянерка вырашыла памыць вокны на балконе сваёй кватэры і звалілася з дзясятага паверха. Дом, дзе жыла жанчына 1941 года нараджэння, знаходзіцца на праспекце Пераможцаў. Яна паставіла адну табурэтку на другую, мабыць, каб дастаць да верхняй часткі акна. Але канструкцыя аказалася нетрывалай, і жанчына скінулася ўніз. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Праверку праводзіць пракуратура.

Адразу два ДТЗ у адзін і той жа час адбыліся на вул. Кальварыйскай у Мінску. Вечарам 13 верасня сутыкнуліся два матацыклы "Хонда". Машына "Нісан Максіма" пачала рабіць манеўр развароту. У гэты момант адбылося сутыкненне з матацыклам "Хонда GL 1800". У выніку матацыкліст страціў кіраванне і ўрэзаўся ў матацыкл "Хонда СBR 600R", які рухаўся ў спадарожным кірунку. Абодва матацыклісты, на шчасце, засталіся жывыя, але атрымалі траўмы. У гэты ж дзень і час, на той жа вуліцы мужчына, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення (2,49 праміле) ехаў за рулём машыны "Мерсэдэс Бэнц 190" . Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з "Форд Мандэа", які страціў кіраванне і ўрэзаўся ў "Мерседэс Бэнц С200", што рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ вадзіцель "Форда" быў паранены, а пасажыр — хлопчык 9 гадоў — атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні пазваночніка.

Амаль дзве тысячы долараў страціў па неасцярожнасці ў казіно ў Мінску 47-гадовы намеснік дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў. Нецвярозы мінчанін вырашыў паспытаць шчасця ў гульнёвых аўтаматах, але заснуў каля аднаго з іх. Калі ў зале стала нешматлюдна, да мужчыны падышоў малады чалавек і выцягнуў з кішэні яго кашулі 1.800 долараў. Злодзея затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС сталіцы на падставе звестак сістэмы відэаназірання, устаноўленай у зале казіно. У дачыненні да 25-гадовага злодзея распачатая крымінальная справа.

У Свіслацкім раёне аўтамабіль "Пежо-406" збіў лася, які нечакана выскачыў на дарогу. Маладая жыхарка райцэнтра і яе дзіця, што ехалі ў аўтамабілі, абышліся лёгкім сполахам і невялікімі пашкоджаннямі. Аўто ўзнаўленню не падлягае. Лось быў знойдзены з паламанай нагой прыкладна ў 800 м ад месца здарэння з моцна пашкоджанай брушынай. Яго давялося застрэліць.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   У самалёце таджыкскай прыватнай авіякампаніі "SоmоnАіr", што ляцеў па маршруце Дамадзедава (Масква) — Душанбэ, нарадзіўся хлопчык. За гадзіну да пасадкі 29-гадовая Мастыбегім Гуломюсупава паскардзілася на болі ў жываце. Толькі пасля таго, як сцюардэсы авіякампаніі правялі агляд пасажыркі, высветлілася, што жанчына знаходзіцца на апошнім месяцы цяжарнасці. Сярод пасажыраў апынуўся ўрач і дапамог пры родах, якія прайшлі хутка і паспяхова. Такім чынам у аэрапорт Душанбэ прыляцела на аднаго пасажыра больш, чым было пры пасадцы ў Маскве. Гэта першы такі выпадак на борце SоmоnАіr.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самалёце таджыкскай прыватнай авіякампаніі "SоmоnАіr", што ляцеў па маршруце Дамадзедава (Масква) — Душанбэ, нарадзіўся хлопчык. За гадзіну да пасадкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика