Работа ёсць — работнікаў няма. 21.by

Работа ёсць — работнікаў няма

15.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Існуе думка, што прэстыжнасць працы залежыць ад зарплаты, якую атрымлівае чалавек на сваім працоўным месцы. У пэўнай ступені гэта так, але не заўсёды.

Ужо даволі працяглы час не толькі ў Баранавічах, а ў цэлым на Брэстчыне адчуваецца недахоп швачак. Гэтая прафесія запатрабаваная як у дзяржаўным, так і прыватным сектарах. Швачак у нас хапае, але яны доўга на адным месцы не затрымліваюцца. І прычына тут адна — нізкая зарплата.

Але ж сярэдні медперсанал ці бібліятэкары атрымліваюць не больш за швачак, а за рабочае месца трымаюцца. І прычына тут у тым, што праца ў швачкі вельмі напружаная, а зарплата не адпавядае затрачанай энергіі. Восем гадзін карпець над швейнай машынкай і пад наглядам страчыць на працягу змены адно і тое ж шво за 400-500 тысяч рублёў — далёка не кожная жанчына вытрымае.

Значыць, кожная праца мае рэальную цану, а не ўстаноўленую. Калі швачкам плаціць рэальную, то ўпадзе рэнтабельнасць — кошт кашулі ці курткі вырасце і ўзнікнуць праблемы са збытам прадукцыі. Вось і эканомяць на зарплаце. Калі швачкам плаціць за працу мінімум мільён, то вакансій па гэтай спецыяльнасці не будзе.

У Баранавічах у чарговы раз прайшоў кірмаш вакансій. Мерапрыемства праводзіць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. Розныя прадпрыемствы горада і раёна прапанавалі 700 вакансій, але ахвотных папрацаваць аказалася не вельмі шмат. Гаворка тут ідзе не толькі пра кваліфікаваных спецыялістаў.

Вось на ААТ "Баранавічыхлебпрадукт" патрэбны рабочыя разнастайных прафесій: мантажнікі, электрагазазваршчыкі, машыністы аўтакранаў...— гэтыя спецыялісты павінны мець адпаведныя дакументы. Але ж не толькі іх, але і грузчыкаў прадпрыемству набраць сёння няпроста. Грузчыкі, смеццяры хоць і не маюць кваліфікацыі, але праца ў іх цяжкая, а заробак не дужа каб...

Яшчэ адзін прыклад. На гэтае ж прадпрыемства патрэбен забойшчык жывёлы. Праца не з лёгкіх і далёка не кожны здольны працаваць па гэтай спецыяльнасці. Забойшчыкі жывёлы атрымліваюць адзін з самых высокіх заробкаў на прадпрыемствах, а на ААТ "Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў" забойшчыку жывёлы прапануецца 450 тысяч рублёў (інфармацыя на utzsbrnvісh.brеst.bу).

Гэта адзін бок праблемы, а другі звязаны з тым, што многія з тых, хто прыйшоў атрымаць працу на кірмашы вакансій, не маюць кваліфікацыі — дакумента, які пацвердзіў бы, што чалавек недзе вучыўся і набыў прафесію. Запіс у працоўнай кніжцы ёсць, але гэтага сёння недастаткова, каб працаваць мантажнікам, мулярам ці зваршчыкам.

У наш час чалавеку, які не мае прафесіі, вельмі цяжка ўладкавацца на працу. З паўтара дзясятка прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, ніводнае не пажадала ўзяць рабочага без дакумента, што пацвярджае кваліфікацыю.

Вось і атрымліваецца, што працоўныя месцы ёсць, а браць на працу няма каго. Ці многія, як тыя швачкі, не жадаюць працаваць за нізкую зарплату.

Рабочыя патрэбны і на самым буйным прадпрыемстве горада — баваўняным аб'яднанні. Там нават гатовыя даць людзям новую прафесію — навучыць іх за кошт аб'яднання. Але калі на прадпрыемстве сярэдні заробак 500 тысяч рублёў, то ахвотных падымаць лёгкую прамысловасць няма.

Трэба адзначыць яшчэ адзін момант. Вакансіі прапаноўвалі прадпрыемствы, у якіх ёсць эканамічныя праблемы і дзе невысокая зарплата. І ўладкавацца на працу прыйшлі не самыя лепшыя прадстаўнікі працоўнага класа.

А вось што сказаў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Бесан:

<І>— Яшчэ не магу даць канкрэтныя лічбы па кірмашы вакансій, бо неабходна зрабіць аналіз, але я зразумеў, што далёка не ўсе хочуць працаваць. І сумна, што многія з тых, хто прыйшоў за працай, былі п'янымі. Многія жывуць за кошт бацькоў, на іх пенсію. Чалавеку 40-50 гадоў, а на працу не вельмі рвецца.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Існуе думка, што прэстыжнасць працы залежыць ад зарплаты, якую атрымлівае чалавек на сваім працоўным месцы. У пэўнай ступені гэта так, але не заўсёды. Ужо даволі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика