На стале і за сталом. 21.by

На стале і за сталом

15.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пасляваенны час адбылося страшэннае разбурэнне (а можа, нават і мэтанакіраванае знішчэнне) некалі вельмі моцных і трывалых традыцый святкавання вяселляў і ўшанавання памерлых суродзічаў. Толькі людзі сталага веку трымаюць у памяці звесткі, якія дапамагаюць аднавіць, рэканструяваць і — самае галоўнае — растлумачыць, якую форму павінны мець вясельныя і памінальныя сталы, у якім парадку і паслядоўнасці абавязаны сядзець за імі госці, у адпаведнасці з якімі рытуальнымі канонамі неабходна іх сервіраваць.

 Аказваецца, традыцыйная форма вясельнага стала нагадвала літару "Г" (як два крылы ў птушкі), што сімвалізавала вянчанне, саюз, збліжэнне, паяднанне двух родаў.

 Варта звярнуць увагу і на такую важную дэталь: маладыя садзіліся ў чырвоны кут не праз вугал стала, які ў культуры сімвалізуе раздзяленне, раз'яднанне, разрыў (менавіта таму для перагавораў любога ўзроўню выкарыстоўваецца круглы стол), а на лаву, якая стаяла ўздоўж сцяны ад двара. Гэтую рэгламентацыю трэба разумець наступным чынам: маладая — госця, новы чалавек, прадстаўніца іншага роду — заўсёды прыходзіла "з вуліцы", малады — спадкаемца гэтага роду, сям'і, гаспадар двара, які "пераводзіў", "перакупляў", "перацягваў" (у рытуальна-культурным аспекце) яе на свой бок (у двор).

 Побач з маладымі садзілі дружкаў (шафера і шаферку): як бы давалі зразумець прысутным, што чарга браць шлюб ім.

 Затым садзіліся хросныя бацькі. У паўсядзённым жыцці адказнасць за дзіця неслі родныя маці і бацька. У рытуальна акцэнтраванай сітуацыі, якая заўсёды вызначаецца асаблівым полем духоўнасці, на авансцэну святочнай дзеі выходзяць "культуралагічныя" бацькі. Прадстаўнікі кожнага роду добра ведалі хросных сваіх дзяцей і ўнукаў. А вось "госці з-за мосці" маглі іх не ведаць, а таму асноўным "маркёрам" рытуальнага статусу хросных былі спецыяльныя, аздобленыя мноствам папярэчных чырвоных палосак ручнікі, павязаныя цераз плячо. Дарэчы, у тым выпадку, калі нехта з маладых быў сіратой, хросныя бацькі садзіліся побач са сваім хрэснікам.

 Следам за хроснымі рассаджваліся радзіна маладой (уздоўж сцяны ад вуліцы) і маладога (пад вокнамі ад двара).

 Прынцып пасадкі быў такі: чым далей ад чырвонага кута, тым старэй. За асобным сталом, бліжэй да печы або парога, садзілі людзей сталага веку, тых, хто фізічна ўжо не мог працягнуць род.

 Такім чынам, адзіна правільнай формай вясельнага стала можа быць тая, калі два крылы яго сходзяцца ў чырвоным куце. У такім разе госці абодвух родаў садзяцца бокам да абразоў на покуці.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пасляваенны час адбылося страшэннае разбурэнне (а можа, нават і мэтанакіраванае знішчэнне) некалі вельмі моцных і трывалых традыцый святкавання вяселляў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика