"Жаночыя" цыгарэты — смяротная пастка. 21.by

"Жаночыя" цыгарэты — смяротная пастка

15.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тытунёвая прамысловасць не спыняе пошук новых спажыўцоў сваёй прадукцыі, і цяпер адной з яе асноўных мішэняў стала прыгожая палова чалавецтва. Як падкрэсліваецца ў інфармацыйным бюлетэні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, упершыню жанчыны аказаліся ў цэнтры ўвагі вытворцаў тытунёвых вырабаў у 20-я гады мінулага стагоддзя. На першым этапе галоўным было стварыць прывабны вобраз жанчыны, якая курыць, і прымусіць грамадскасць змірыцца з гэтым фактам. І гэта, на жаль, удалося. Жанчына з цыгарэтай стала сімвалам эмансіпацыі, свабоды і нават раскошы. Пасля таго, як была створана правільная выява жанчыны з цыгарэтай, стымуляванне продажу цыгарэтаў ажыццяўлялася з дапамогай рэкламы ў СМІ, спонсарства культурных і спартыўных мерапрыемстваў, размяшчэння рэкламных матэрыялаў у месцах продажу цыгарэтаў (у крамах і кіёсках) і распрацоўкі адмысловай упакоўкі, якая б прываблівала жанчын.

Сёння ўзяты курс на пашырэнне рынку шляхам стварэння спецыяльных "жаночых" гатункаў цыгарэтаў: яркая ўпакоўка і знарок распрацаваныя гатункі ("лёгкія", "тонкія", "супертонкія" цыгарэты) з'яўляюцца асноўнымі метадамі заваявання жаночай аўдыторыі. Так, напрыклад, у Расіі ў продажы знаходзіцца каля 100(!) спецыяльных жаночых гатункаў цыгарэтаў. Пры гэтым распаўсюджанасць курэння сярод расіянак хутка расце. У свеце жанчыны складаюць ужо каля 20 працэнтаў ад больш чым аднаго мільярда курцоў. І штогод каля 1,5 мільёна жанчын гінуць на планеце ад захворванняў, звязаных з курэннем.

Не сакрэт, што сваю руку да распаўсюджвання курэння прыклалі і героі галівудскіх фільмаў. Праўда, апошнім часам колькасць сцэн з курэннем у галівудскіх фільмах стала змяншацца. Як паказала даследаванне, праведзенае Даследчым і адукацыйным цэнтрам па кантролі тытуню пры Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска, частата сцэн курэння ў фільмах дасягнула свайго максімуму ў 2005 годзе, але з тых часоў пачала змяншацца. Гэта адбылося пад ціскам ініцыятыў, скіраваных на барацьбу з курэннем.

Так, са 145 "топавых" фільмаў, знятых у Галівудзе ў 2009 годзе, больш за палову не ўтрымлівалі падобных сцэн. Сярод дзіцячых "хітоў" доля такіх карцін склала 61 працэнт. Аднак у 54 працэнтах фільмаў, прагляд якіх дзецям да 13 гадоў дазволены толькі ў прысутнасці бацькоў, героі курылі. На думку дырэктара каліфарнійскага цэнтра і кіраўніка даследавання Стэна Глэнтца, атрыманыя звесткі сведчаць пра тое, што Галівуд цалкам можа знімаць фільмы і без сцэн курэння, і людзі ўсё роўна будуць іх глядзець. Аднак у гэтай сферы яшчэ трэба будзе правесці сур'ёзную работу...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тытунёвая прамысловасць не спыняе пошук новых спажыўцоў сваёй прадукцыі, і цяпер адной з яе асноўных мішэняў стала прыгожая палова чалавецтва. Як падкрэсліваецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика