У Беларусі 20% дзяцей нараджаецца па-за шлюбам, у ЕС — 35%. 21.by

У Беларусі 20% дзяцей нараджаецца па-за шлюбам, у ЕС — 35%

15.09.2010 09:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожнае трэцяе дзіця ў Эўразьвязе нараджаецца па-за шлюбам. У лідэрах —Эстонія, у 2008 годзе па-за шлюбам у гэтай балтыйскай краіне нарадзілася 59% дзяцей, на другім месцы — Швэцыя — 54,7%, далей ідуць Славенія і Францыя — больш за 52%. Менш за ўсё пазашлюбных дзяцей нарадзілася ў Грэцыі — каля 6%. А сярэдні паказьнік па Эўропе, паводле дадзеных Эўрастату, 35%.

Паводле статыстыкі, у Беларусі кожнае пятае дзіця нараджаецца па-за шлюбам, паведаміў супрацоўнік прэсавай службы Белстату: «За 2009 год было 20% ад усіх народжаных. У 2005 годзе, для параўнаньня, было 24,2%. У эўрапейцаў, я так разумею, ёсьць нейкія прэфэрэнцыі, для мацярок-адзіночак там нейкія льготы ёсьць. Ёсьць у іх сэнс. У нас, відаць, аўчынка ня вартая вычынкі».

Маці-адзіночка ў Беларусі мае права на надбаўку ў памеры 75% да дапамогі да дасягненьня дзіцем паўтара гадоў (атрымліваецца каля 100 тысяч рублёў), а потым надбаўка скарачаецца да 40%.

Цяпер, дарэчы, ня ставіцца прочырк і ў пасьведчаньні аб нараджэньні ў графе «бацька» — маці можа запісаць дзіця на сваё прозьвішча зь любым імем і імем па бацьку.

Жанчын, што нарадзілі па-за шлюбам, умоўна можна падзяліць на дзьве часткі. Маладыя дзяўчаты ва ўзросьце да 20 гадоў, часьцяком непаўналетнія, якія выпадкова зацяжаралі, і сталыя жанчыны пасьля трыццаці, якія зрабілі сьвядомы выбар.

Падзяліцца навіной: 
Паводле радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лідэрах — Эстонія, у 2008 годзе па-за шлюбам у гэтай балтыйскай краіне нарадзілася 59% дзяцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика