У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд
15.09.2010 09:37
—
Новости Общества
|
14 верасня Магілёўскі абласны суд вынес смяротны прыгавор аднаму з фігурантаў справы аб серыі разбойных нападаў і забойстваў, учыненых у 2009 годзе на аўтатрасе Магілёў — Гомель, Ігару Мяліку. Ён прыгавораны да расстрэлу. Яшчэ адзін удзельнік злачыннай групы, Аляксандр Сычоў, прыгавораны да пажыццёвага зняволення. Кіраўнік банды, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага аб’яднання Паводле следства, трое грамадзян учынялі разбойныя напады на ўладальнікаў дарагіх аўтамабіляў, калі тыя адпачывалі на абочыне трасы. Іх цікавілі аўтамабілі з небеларускай рэгістрацыяй. Тых, хто спрабаваў аказаць супраціўленне, расстрэльвалі. На пасяджэнні суда сярод іншых злачынстваў пракурорам былі абнародаваны факты забойства чатырох чалавек. Маёмасць, выкрадзеная ў загінулых, рэалізоўвалася. Слуханні прайшлі на адкрытым судовым пасяджэнні. Удзельнікі злачыннай групы асуджаны адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку па ч. 2 арт. 139 (забойства). Сычоў і Мялік сваю віну поўнасцю прызналі, прасілі прабачэння ў сваякоў забітых, выказвалі просьбы аб паблажцы.Прыгавор можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён. Пра намер зрабіць гэта ўжо заявілі адвакаты асуджаных. *** Як раней паведамлялася, у сакавіку 2010 года ў Беларусі былі расстраляны Нагадаем, увядзенне мараторыя на смяротную кару з’яўляецца абавязковай умовай для аднаўлення статусу спецыяльнага запрошанага для Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве прыгавораны да расстрэлу адзін з фігурантаў справы аб разбойных нападах і забойствах на аўтатрасах.
|
|