Вярхоўны гаспадарчы суд разглядае пазоў «Нашай Нівы» да Міністэрства інфармацыі
15.09.2010 10:47
—
Новости Общества
|
Сёння, а У судзе будуць выступаць галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко, У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціла газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для санкцыі стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў» («НН» № 26). «Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй з’яўляецца безвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі за здзейсненае злачынства ці іншае правапарушэнне». А між тым, наклад «НН», па інфармацыі РУП «Белсаюздрук», быў накіраваны на рэалізацыю», — падкрэслівала Мінінфармацыі. Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычылася артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25. «Згодна інфармацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» актывістамі згаданага аб’яднання 6 ліпеня ў г. Мінску была зладжаная акцыя, зместам якой не з’яўлялася рэклама згаданага фільма», — адзначаецца ў лісце. Адпаведна, палічылі ў Мінінфарме, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы». Падзяліцца навіной:
Рэд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У судзе будуць выступаць галоўны рэдактар газеты, эксперт-лінгвіст, а таксама сведкі-чытачы.
|
|